Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеЛетнее оздоровление

Яркія фарбы адыходзячага лета

Яркія фарбы адыходзячага лета03 сентября 2019 — 14:42

Аздараўленчая кампанія “Лета-2019” была для нашай навучальнай установы асабліва насычанай, захапляльнай і вельмі карыснай.

На працягу ўсяго летняга перыяду для навучэнцаў былі створаны ўмовы для паўнавартаснага адпачынку, другаснай занятасці, развіцця творчых і спартыўных здольнасцей у працоўнай брыгадзе, студатрадзе, у выхаваўча-аздараўленчых установах: з дзённым прыбываннем “Дубнянка”, з кругласутачным прыбываннем у жывапісных мясцінах “Выток”, лагеры працы і адпачынку “Імпульс”.

Адметнай асаблівасцю саставу выхаванцаў лагера “Выток” стала шырокая геаграфія іх месцажыхарства. Сярод 25 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія на працягу 9 дзён адпачывалі ў Дубна, былі прадстаўнікі гарадоў Мінска, Гродна, Скідзеля, Масты і мясцовыя дзеці. Таму, плануючы работу выхаваўча-аздараўленчай установы, мы паставілі сабе мэту – максімальна пазнаёміць дзяцей з характэрнымі асаблівасцямі нашай малой радзімы.

Дубненскі край – гэта адзін з самых жывапісных куточкаў Мастоўскага раёна, дзе ўецца блакітнай стужкай бацька-Нёман, дзе пахнуць верасам лясныя паляны,  дзе вабаць вока яркія фарбы лугоў, уражваюць сваёй утульнасцю і прыгажосцю вясковыя вуліцы і падворкі.

Дубненскі край – гэта край з багатай і трагічнай гісторыяй, якую мы павінны вывучаць, помніць, зберагчы і захаваць для нашчадкаў.

На працягу змены выхаванцы мелі магчымасць пераканацца ў адметнасці нашай легендарнай дубненшчыны наведваючы гістарычныя, культурныя і прыродныя помнікі, сустракаючыся з мясцовымі жыхарамі і працаўнікамі, пабываўшы на сельскагаспадарчых прадпрыемствах філіяла “Дубна”  і фермерскай гаспадарцы “Гарызонт”.

Акрамя гэтага цікавымі ўспамінамі ў сэрцах маленькіх беларусаў будуць моманты знаёмства з непаўторнымі мясцінамі Гродзенскай вобласці, якія яны атрымалі пад час экскурсіі на Аўгустоўскі канал, музей Сапоцкінскай пісанкі, наведаўшы помнік гісторыі і рэлігіі – храм Святога Мікалая аграгарадка Дубна.

Дзевяць дзён праляцелі як адно імгненне, напоўніўшы душы дзяцей яркімі фарбамі ўспамінаў і ўражанняў, узбагаціўшы іх ведамі аб асаблівасцях нашай малой радзімы, заклаўшы ў сэрцы цеплыню і павагу да працы сельскіх працаўнікоў.

Муха Ганна Мар’янаўна,

намеснік дырэктара выхаваўча-аздараўленчай

установы “Выток”

дзяржаўнай установы адукацыі

 “Дубненская сярэдняя школа”,



Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио