Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

“Яна для нас, як святло ў вакенцы...”

“Яна для нас, як святло ў вакенцы...”16 апреля 2013 — 10:00

Так жыхары вёсак Самуйлавічы Дольныя, Самуйлавічы  Горныя і Парфёнавічы гавораць пра свайго паштальёна Наталлю Аляксееўну Струг.— Яна ж нам не толькі пенсію і газеты прыносіць, але і пагутарыць, мясцовыя навіны раскажа, — адзначае Аляксандра Лук’янаўна Палубятка, што жыве ў Самуйлавічах Горных.Дарэчы,  людзей і прамудрасці сваёй прафесіі Наталля Аляксееўна вывучыла даволі добра, бо ў паштовай сувязі працуе ўжо 22 гады. Надзейным яе сябрам і раней, і зараз з’яўляецца веласіпед.

— За столькі гадоў мы з ім усе ўхабіны вывучылі, — усміхаецца суразмоўца.Пацікавіліся мы ў Наталлі Аляксееўны і тым, ці шмат сярод вяскоўцаў, якіх яна абслугоўвае, прыхільнікаў “Зары над Нёманам”.— 57 экзэмпляраў раённай газеты я дастаўляю чытачам, — адказала паштальён. – Ведаюць людзі газету, чытаюць яе, заўважаюць, як яна апошнім часам змянілася, абнавілася і нават “пафарбавалася”…

Н. ШЭЎЧЫКНа здымку: у А. Л. ПАЛУБЯТКА добры настрой. З рук свайго паштальёна яна атрымала пенсію.       Фота С. ЗВЯРОВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: