Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныМолодёжьМолодёжь

Як юначыя мары выпускніка Рагозніцкай СШ Андрэя Лудзіча перараслі ў любімую справу

Як юначыя мары выпускніка Рагозніцкай СШ Андрэя Лудзіча перараслі ў любімую справу10 июля 2020 — 11:54

Выбар жыццёвай дарогі для кожнага маладога чалавека, які заканчвае школу, – справа не з лёгкіх. Як зрабіць так, каб юначыя захапленні  перараслі ў любімую справу? Для  Андрэя Лудзіча, выпускніка 2011 года  Рагозніцкай сярэдняй школы, выбар далейшай жыццёвай дарогі ўжо быў прадвызначаны.

 

Сярод вучэбных прадметаў перавагу аддаваў гуманітарным, але асаблівае месца займала гісторыя. Заглянуць у глыбіню стагоддзяў дапамагалі любімыя настаўнікі і, вядома ж, неймаверная прага пазнаць і адкрыць для сябе нешта новае, нязведанае. Па сваім характары мэтанакіраваны, валодаючы добрай памяццю  і шырокім кругаглядам, Андрэй засёды верыў у свае сілы. Гэта і вяло яго да перамогі.

 

Вяршыняй поспеху ў школьныя гады сталі перамогі на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі. Двойчы  ўзнагароджаны  прэміяй Спецыяльнага  фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў, стыпендыяй  абласнога выканаўчага камітэта імя А.І.Дубко, прэміяй Мастоўскага райвыканкама. Несумненна, гэта акрыляла Андрэя і матывавала  да больш глыбокага пазнання  гісторыі. У 2011 годзе без уступных іспытаў ён становіцца студэнтам гістарычнага факультэта БДУ, які паспяхова закончыў, як пазней –  і магістратуру.

 

З першых гадоў навучання актыўна займаецца навуковай дзейнасцю пад кіраўніцтвам прафесара кафедры гісторыі А. Г. Каханоўскага, свае даследаванні паспяхова прадстаўляе на навуковых канферэнцыях. І таму наступнай ступенькай стала вучоба ў аспірантуры, якая падыходзіць да завяршэння, а наперадзе  праца і абарона дысертацыі на званне кандыдата гістарычных навук. Мае шэраг навуковых  прац, даследаванняў, надрукаваных у гістарычных часопісах.

 

Але не толькі навуковай дзейнасцю займаецца Андрэй Раманавіч. Вучобу сумяшчае з педагагічнай дзейнасцю ў ДУА “Гімназія №75 г.Мінска імя Масленікава П.В.” Калі ў першы год працы ў якасці маладога настаўніка яго вучаніца атрымала дыплом І ступені  на рэспубліканскім  конкурсе даследчых работ, стала зразумела, што сваё захапленне гісторыяй перадае і вучням. Настаўнік стварае ўмовы, якія максімальна спрыяюць творчаму развіццю адораных дзяцей.  Гэта пацвярджаюць і  штогадовыя прызавыя месцы на ІІІ (гарадскім) этапе прадметных алімпіяд, на  шматлікіх гістарычных  конкурсах.

 

Настаўнік упэўнены, што немагчыма захапіць сваім прадметам вучняў, калі табе самому нецікава. А каб дасягнуць  поспеху, неабходна любіць прадмет, валодаць асновамі педагогікі, верыць у свае сілы і поспехі сваіх вучняў і настойліва ісці да сваёй мэты. Ужо ёсць першы працоўны вопыт, каб потым ім умела карыстацца, займаючыся навуковай дзейнасцю.

 

 

Лілія Сасноўская,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио