Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Як унукі б бабулямі і дзядулямі

Як унукі б бабулямі і дзядулямі14 октября 2013 — 10:00

 Сёлета 1 кастрычніка, па традыцыі,  вучні ДУА “Пацэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс  дзіцячы сад – сярэдняя школа”, члены гуртка “Юны карэспандэнт” сумесна з супрацоўнікамі Пацэвіцкага СДК наведалі дзяржаўную стацыянарную ўстанову “Курылавіцкі дом¬ - інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”. Зараз тут  пражывае больш  за 70 чалавек, кожны са сваім жыццём і лёсам.

  Клопат аб тых, хто мае патрэбу ў доглядзе, аб адзінокіх і пакінутых людзях з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця нашага грамадства. Ён запальвае ў сэрцах састарэлых людзей маленькі агеньчык надзеі, веры ў жыццё. Людзям, якія па волі лёсу апынуліся ў інтэрнаце для састарэлых, вельмі хочацца адчуваць сябе патрэбнымі каму – небудзь. Ім, як і кожнаму з нас, хочацца ўвагі і чалавечай цеплыні.

Вучні  школы  і супрацоўнікі СДК выступілі перад жыхарамі інтэрната з цікавай святочнай праграмай. На канцэрце прысутнічала каля дваццаці пажылых людзей. Як важна, каб гэтыя людзі па прыступках адчаю не сышлі ў бездань, а навучыліся жыць, адчуваючы асалоду ў кожным імгненні жыцця.

Пасля канцэртнай праграмы вучні  школы проста, па – жыццёваму,  як унукі з дзядулямі і бабулямі,  пагутарылі амаль з кожным, хто пражывае ў інтэрнаце. Радасныя твары гэтых людзей і просьбы наведаць іх яшчэ  сталі найвышэйшай узнагародай для арганізатараў і ўдзельнікаў канцэртнай праграмы.

В. МАНДЗІК, член гуртка  “ Юны карэспандэнт”

Фота Дз.  САРОКІ, члена гуртка “Юны карэспандэнт”



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: