Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод народного единстваГод народного единстваНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Як ты дорага мне, мая родная мова! Як у СШ №2 г. Масты прайшоў тыдзень роднай мовы

Як ты дорага мне, мая родная мова! Як у СШ №2 г. Масты прайшоў тыдзень роднай мовы22 февраля 2021 — 10:12

Кожны год у дзяржаўнай установе адукацы “Сярэдняя школа №2 г. Масты” праводзяцца мерапрыемствы па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы.  Ужо стала традыцыяй  напярэдадні святкавання  Міжнароднага дня роднай мовы запрашаць пісьменнікаў мясцовага рэгіена. У гэтым годзе творчая сустрэча з  Мікалаем Іваноўскім   адбылася ў фармаце анлайн з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій. Вучні восьмых класаў з вялікім задавальненнем слухалі яго  вершы.

У кабінеце беларускай мовы і літаратуры для вучняў нашай школы была арганізавана выстава “ Вырабы народных майстроў”. Кожны атрымаў цудоўную магчымасць патрымаць у руках вырабы з саломкі, дрэва. Незвычайную цеплыню адчулі вучні,  пазнаеміўшыся з вышыванкай.

У межах тыдня  беларускай мовы  прайшла акцыя “ Гавары са мной па-беларуску”. Вучні шостых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Пераможцы  былі ўзнагароджаны сувенірамі. Для вучняў восьмых класаў быў праведзены конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных мове: “ Як ты дорага мне,мая родная мова!”, які дапамог вучням апынуцца ў чароўным свеце слова неабсяжнай прыгажуні мовы. Пераможцай у конкурсе стала Ульяна Тупякова, вучаніца восьмага класа. У мінулым годзе яна атрымала стыпендыю  Прэзідэнцкага фонду адораных дзяцей за творчыя  дасягненні.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак  беларускамоўнага класа свята беларускай мовы запомніцца надоўга: для іх  падрыхтаваны віншавальныя паштоўкі  “Я люблю родную мову”.

Завяршальным акордам свята  стала экскурсія ў школьны музей з наведваннем этнаграфічнага кутка. Тыдзень прайшоў насычана  і цікава.

 

 

Таццяна Калеснікава,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Масты”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио