Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумДуховностьКультура и историяКультураНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Як святкавалі Калядкі дубненскія хлопчыкі і дзяўчынкі

Як святкавалі Калядкі дубненскія хлопчыкі і дзяўчынкі13 января 2021 — 10:44

У Дубненскім ДЦРД прайшло традыцыйнае свята «Прыйшла Каляда». Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі і гульнямі. Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало магчымасць дакрануцца да традыцый беларускага народа, самім адчуць хараство народнага свята і гульняў. Актыўны ўдзел у свяце прынялі педагогі і выхаванцы сярэдняга і старшага  дашкольнага ўзросту.

Калядоўшчыкі сустрэлі дзяцей ля ўвахода ў дзіцячы сад. У ролі  калядных персанажаў былі Цыгане, Каза, вясёлае Медзведзяня і абавязковым атрыбутам – сімвал Віфлеемскай зоркі. Выхаванцы разам з калядоўшчыкамі вадзілі гульні-карагоды, спявалі песні-калядкі. Калядка – гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя  і багацця на ўвесь год. А выхаванцы-гаспадары ў вершах і песнях на беларускай мове віталі і частавалі гасцей смачнымі прысмакамі.

Такім чынам адбываецца ўзбагачэнне ўяўленняў дзяцей дашкольнага ўзросту аб традыцыях беларускага народа,  фарміруецца нацыянальная самасвядомасць  сродкамі роднай мовы,  цікавасць да беларускага маўлення і  навучанне  маўленчым зносінам, перадача літаратурнай спадчыны, культурных традыцый, назапашаных нашымі продкамі.

 

                                                      Алена БУСЬКО,

намеснік загадчыка па асноўнай  дзейнасці

                


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио