Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?

Як павадзіўся журавель да нашых канапель…

Як павадзіўся журавель да нашых канапель…02 июля 2023 — 09:00

Актывізаваць веды дзяцей аб беларускіх народных казках, замацаваць уменне пазнаваць казку па ўрыўку, па ілюстрацыі, уменне разгадваць загадкі, творчасць пры драматызацыі знаёмых беларускіх казак, развіваць цікавасць і любоў да казак, развіваць слыхавую памяць, лагічнае мысленне, мову, уменне абагульняць, аналізаваць, удасканальваць навыкі супрацоўніцтва пры працы ў камандзе, развіваць камандны дух, уменне дзейнічаць узгоднена, ствараць у дзяцей радасны, эмацыянальны настрой, выхоўваць любоў да беларускай літаратуры – вось гэта і з’явілася самай прывабнай карцінай пачатку летняга перыяду ў жыцці выхаванцаў Дубненскага дзіцячага сада.

Кіраўнік фізічнага выхавання Дзядолка Вера Мікалаеўна, як і другія педагогі дашкольнай установы, многа часу надае працы з выхаванцамі старэйшага ўзросту, падрыхтоўцы іх да школы, камунікацыйнай адаптацыі ў сацыяльным асяроддзі.

Загадкі, складанне казкі па карцінках, беларуская народная гульня “Журавель”, спартыўныя эстафеты склалі  прывабны маршрутны ліст для ўдзельнікаў квэст-гульні  “Падарожжа ў краіну казак” і і запрасілі дзяцей на родныя станцыі для самастойнага пошуку адказаў на інтэлектуальныя заданні. Летняе ранішняе сонейка, падтрымка выхавальнікаў і педагога-псіхолага спрыялі вясёламу настрою і актыўнаму ўдзелу ўсіх выхаванцаў у падарожжы. Самыя смелыя, руплівыя і бадзёрыя разгадвалі казкі, называлі іх па ўрыўку і збіралі зярняткі з чароўнага пшанічнага каласка, каб атрымаць перамогу і завяршыць мерапрыемства.

Падарожжа ў госці да казак дапамагло дзецям трапіць у чароўны свет, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро заўсёды перамагае зло і паказвае правільны напрамак у цёплае лета і шчаслівае дзяцінства....

Ядвіга Каліневіч,

педагог-псіхолаг ДУА “Дубненскі дзіцячы сад”  


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио