Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныМолодёжьМолодёжь

Як мікелеўшчынскія хлопцы і дзяўчаты далучаюцца да рукадзелля

Як мікелеўшчынскія хлопцы і дзяўчаты далучаюцца да рукадзелля24 марта 2020 — 13:55

Аб’яднанне па інтарэсах “Рукадзелле”, створанае ў Мікелеўшчынскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, ужо не першы год далучае да творчасці дзяўчат і хлопчыкаў рознага ўзросту. Кіраўніком гуртка з’яўляецца Ала Міхайлаўна Галабурда – педагог дадатковай адукацыі. Па прафесіі кіраўнік аб’яднання – настаўнік матэматыкі.Займацца толькі матэматыкай ёй вельмі сумна. Пагэтаму творчасці знайшлося месца ў жыцці. Але для таго, каб зрабіць нейкі выраб, неабходна шмат часу надаць пошуку новых ідэй. Ала Міхайлаўна не імкнецца паўтарыць тое, што робяць іншыя, заўсёды выкарыстоўвае фантазію.

 

Займацца рукадзеллем пачала з  дзяцінства.Настаўніца любіла шыць, вязаць, ствараць прыгожыя рэчы сваімі рукамі. Матуля Алы Міхайлаўны, Марыя Сцяпанаўна, стала першым настаўнікам у цікавым і прыгожым свеце рукадзелля. Настаўніца падзялілася, што матуля вязала такія цудоўныя рэчы, схемы якіх ствараліся ў яе думках. Ала Міхайлаўна ў юнацкім узросце любіла шыць і выкарыстоўвала выкрайкі з часопісаў, зараз актыўна займаецца творчасцю. Сваіх навучэнцаў настаўніца вучыць ствараць прыгожыя кампазіцыі з самых розных матэрыялаў: бавоўны, тканіны, саломы, бісеру, паперы, газет і многіх іншых.

Школьнае аб’яднанне па інтарэсах “Рукадзелле” наведваюць 8 навучэнцаў, сярод які ёсць і хлопчык. Кожны год дзеці засвойваюць новы від рукадзелля. Праграма гуртка накіравана на зварот да культурнага і гістарычнага мінулага, этнаграфічных каранёў, перадачы сацыяльна-культурнага вопыту, патрыятычнае і маральнае выхаванне праз вывучэнне дэкаратыўна-прыкладных рамёстваў. Заняткі ў аб’яднанні па інтарэсах арганізуюць вольны час школьнікаў, прывучаюць іх да настойлівасці, уседлівасці, фарміруюць цікавасць да розных відаў дзейнасці. За 2019 год навучэнцы, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах, удзельнічалі не толькі ў раённых, але і ў абласных конкурсах. У ліку іх перамог больш за 40 прызавых месцаў. Безумоўна, навучэнцы вельмі задаволены сваімі вынікамі, як і іх кіраўнік. І гэта толькі пачатак. Дзеці з вялікім жаданнем наведваюць гурток і кожны раз спрабуюць стварыць як мага больш прыгожых работ. Усе гэтыя вырабы стануць выдатным падарункам для родных і сяброў.

 

Дзе, як не ў любімай справе, праяўляць свае лепшыя якасці і здольнасці. Таму і створаныя рукамі рэчы становяцца дарагімі і непаўторнымі. А яшчэ рукадзелле дапамагае адарваць дзяцей ад тэлевізара, камп’ютара або планшэта. А ручная работа становіцца карысным і прыемным заняткам.

 

Маргарыта Харытонава,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мікелеўшчынскага д/с - СШ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио