Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Я станаўлюся дарослым

Я станаўлюся дарослым07 июля 2017 — 16:15

Усе школьнікі з нецярпеннем чакаюць канікулы як час адпачынку ад вучобы. І не так ужо важна, вясна за акном ці восень. Важна, што канікулы! Кожныя канікулы цікавыя і добрыя па-свойму. Школьныя канікулы заўсёды доўгачаканыя і заўсёды хуткаплынныя. Калі нарэшце яны наступаюць, здаецца, што наперадзе процьма вольнага часу. Але, на жаль, пралятаюць так хутка, што заўсёды застаецца здзіўленне: што - ужо? Каб добра запомніліся падзеі і радасці гэтага вольнага і прыемнага кавалачка жыцця, трэба пастарацца спланаваць цікавыя справы і забавы так, каб напоўніць свае канікулы.

Але лета - гэта не толькі час адпачынку. Адначасова - гэта перыяд значнага пашырэння практычнага вопыту дзіцяці, творчага асваення новай інфармацыі і самаасэнсавання, фарміравання новых уменняў і здольнасцяў.

Сёлета ў "Пескаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе" адкрыўся лагер працы і адпачынку "Альтаір". У час знаходжання ў лагеры дзеці мелі невычарпальныя магчымасці стварэння для кожнага сітуацыі поспеху, сітуацыі развіцця, асаблівага асяроддзя зносін і шырокага поля дзейнасці. Усё гэта дабратворна адбівалася на выхаванні, аздараўленні і ўмацаванні асабістай годнасці кожнага.

У перыяд летніх канікул многіх падлеткаў не пакідае думка пра першы заробак. Для рабят у лагеры была арганізавана працоўная дзейнасць, яны даглядалі гародніну і кветкі, рабілі ўборку тэрыторыі, школьнага стадыёна і спартыўнай пляцоўкі, дапамагалі ў падрыхтоўцы школы ды новага навучальнага года (ўборка ў кабінетах, майстэрнях). Іх дапамога - добрая падтрымка ў добраўпарадкаванні тэрыторыі школы. Акрамя працоўнай дзейнасці, для рабят арганізаваны разнастайныя гульні, забавы, выхаваўчыя мерапрыемствы. Дзякуючы такой форме спалучэння працы і адпачынку ў падлеткаў не толькі арганізаваны вольны час, але і ёсць выдатная магчымасць папоўніць сямейны бюджэт за кошт грошай, заробленых сваёй працай.

 Кожны дзень у нас праходзілі "Грашовыя ўрокі" (інфа-банкінгі), на якіх мы з выхаванцамі гаворылі аб тым, як граматна і адказна абыходзіцца з фінансамі. Мэта такіх урокаў заключалася ў тым, каб дапамагчы падлеткам вывучыць правілы фінансавых паводзінаў і больш даведацца пра тое, як зарабляюцца, трацяцца і зберагаюцца грошы, якія існуюць магчымасці атрымання даходу, як навучыцца прымаць правільныя фінансавыя рашэнні, як разумнае стаўленне да грошай спрыяе рэалізацыі планаў і забеспячэнню фінансавай бяспекі і дабрабыту.  Тэмы інфа-банкінгаў былі самыя розныя: «Колькі каштуюць грошы?», «І будзе ўсё па-даросламу», “ І банк прышле вам СМС”, «У каго сон моцны?», «Як назапасіць на мару?", "Электронныя грошы лепш папяровых » і іншшыя.  Рабяты здолелі зразумець, што грошы - для кагосьці зло, для кагосьці карысць. Усё залежыць ад чалавека. Самі па сабе грошы - гэта ўсяго толькі паперкі, а дабро ці зло яны нясуць - залежыць ад стаўлення чалавека да грошай. Пры няправільным звароце яны могуць ператварыцца ў разбуральную зброю для чалавека. І ўсё ж, агульную мову з грашыма знайсці можна, калі не рабіць іх назапашванне сэнсам усяго свайго жыцця і, тым больш, не выкарыстоўваць для гэтага несумленныя метады. Культура зносін з грашыма - гэта частка агульнай культуры чалавека.

Самыя важныя і запамінальныя моманты выхаванцы запісвалі на старонках "Дзённікаў поспеху", дзе можна знайсці і «мудрасць дня», якую рабяты спасцігалі з кожным новым урокам: без капейкі рубля не бывае, не хваліся срэбрам, хваліся дабром, золата не гаворыць, але шмат робіць, за грошы розуму не купіш.

Кожны з падлеткаў зразумеў, што калі атрымоўваецца рэалізаваць запланаванае, застаецца задавальненне ад напоўненасці жыцця, ад таго, што ён сам ставіць мэты і дасягае іх. І многія задумаліся: “Напэўна, я і сапраўды станаўлюся дарослым.”

 

Выхавацель лагера “Альтаір” ДУА “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа”

Н. Якубец


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио