Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСпорт и ТуризмСпортивная жизнь Мостовщины

Вызначылі лепшых валейбалістаў

Вызначылі лепшых валейбалістаў10 апреля 2012 — 10:00

У пачатку сакавіка прайшлі раённыя спаборніцтвы па валейболу сярод юнакоў 1996-1997 гадоў нараджэння. Гульні праводзіліся ў чатырох гарадскіх спартыўных залах (сярэдніх школ №2 і №5 г. Масты, а таксама спарткомплексу “Нёман” і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы). Арганізавалі мерапрыемства аддзелы па фізкультуры, спорту і турызму і адукацыі райвыканкама. Напачатку ўдзельнікі спаборніцтваў спрачаліся за званне мацнейшай каманды ў сваёй групе. Пасля правядзення занальных гульняў пераможцамі ў сваіх групах сталі каманды Мікелеўшчынскай, Мілявіцкай, Галубоўскай сярэдніх школ і СШ №3 г. Масты.

У фінальнай частцы спаборніцтваў сустрэліся каманды з Мілявіцкай і Галубоўскай сярэдніх школ. 2:0 і першае месца з Кубкам і памятнымі сувенірамі павезлі з сабой рабяты з Мілявіцкай СШ. Ім даверана права прадстаўляць наш раён у красавіку і верасні бягучага года на абласных спаборніцтвах па валейболу. Другое месца на п’едэстале гонару заняла каманда юнакоў з Галубоўскай СШ. Каманда з трэцяй гарадской школы, перайграўшы сваіх сапернікаў з Мікелеўшчыны з лікам 2:0, заняла трэцяе месца.

Як паведаміў начальнік аддзела па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама С. П. Кухлей, усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 14 каманд.

А. ШВЯДКОНа здымку:  каманда-пераможца з Мілявіцкай СШ.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио