Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
Актуально500-годдзе беларускага кнігадрукавання500-годдзе беларускага кнігадрукавання

Выступленне Міністра культуры Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта па святкаванні

Выступленне Міністра культуры Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта па святкаванні13 февраля 2017 — 20:49

Паважаныя ўдзельнікі сходу! 


   
2017 год, які пройдзе пад знакам 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, лагічна працягвае Год культуры і, лічу, павінен таксама стаць асаблівым годам для Беларусі. Адзначэнне гэтай значнай падзеі - справа ўсёй краіны, агульнанацыянальнае і, нават, сусветнае свята, свята духоўнасці, асветы, культуры. 


Адзначэнне юбілею беларускага кнігадрукавання і ўшанавання памяці яго заснавальніка Францыска Скарыны ўжо мае сваю гісторыю. 



Навуковае асэнсаванне ролі дзейнасці Скарыны адбылося пры падрыхтоўцы да 400-годдзя беларускага кнігадрукавання, калі ў 1925 годзе Інстытут беларускай культуры, выконваючы пастанову Савета Народных Камісараў БССР, падрыхтаваў і выдаў зборнік, прысвечаны гэтай даце. У той жа час былі набыты дзесяць выданняў Скарыны, якія і дагэтуль беражліва захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ).   


Да паўтысячагадовага юбілею беларускага кнігадрукавання мы падыйшлі з пэўнымі дасягненнямі. Дастакова ўспомніць рэзанансную выстаўку пражскіх выданняў Скарыны з фондаў бібліятэкі Вярхнелужыцкага навуковага грамадства (г.Гёрліц, Германія), якая экспанавалася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў 2012 годзе. З 2010 года, згодна Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі на 2010-2015 гады”, у складзе электроннай бібліятэкі НББ ствараецца тэматычная калекцыя “Скарыніана”, якая сёння ўключае 94 лічбавыя копіі выданняў Скарыны і літаратуру пра яго. Ужо добра вядомы ў нашай краіне і па-за яе межамі праект па факсімільным узнаўленні кніг Скарыны і выданні ўсёй яго спадчыны, які працягваецца пры фінансавай  падтрымцы аднаго з банкаў (на сённяшні дзень выдадзена 20 тамоў, усяго запланаваны 21 том). Гэты спіс сумесных напрацовак можна працягваць.   



Сфарміраваны ў адпаведнасці з прапановамі зацікаўленых праект Плана мерапрыемстваўпа святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, які сёння мы разглядаем, уключае цэлы шэраг навуковых, мастацкіх, інфармацыйных і асветніцкіх мерапрыемстваў.   



Лічу, што кульмінацыя святкавання прыпадзе на верасень, калі пройдуць мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства, а таксама будзе адзначаць свой 95-гадовы юбілей Нацыянальная бібліятэка Беларусі, якой мы плануем надаць ганаровае імя Ф.Скарыны.   



На верасень запланавана і правядзенне міжнароднага кангрэса “500 год беларускага кнігадрукавання”, які будзе ўяўляць комплекс мерапрыемстваў з шырокім удзелам навуковых, грамадскіх і культурных прадстаўнікоў замежных краін.   



Безумоўна, неабходна адзначыць таксама запланаваны да правядзення буйны міжнародны выставачны праект “Францыск Скарына і яго эпоха”, падчас якога жыхары Беларусі змогуць убачыць прывезеныя арыгіналы кніг, выдадзеныя нашым славутым земляком і іншымі знакамітымі першадрукарамі. 



У межах рэспублікі будзе ажыццяўляцца шэраг мастацкіх праектаў, такіх як прэм’ера спектаклю, прысвечанага Францыску Скарыне ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, правядзенне асобнага конкурсу “Спадчына Францыска Скарыны” падчас Міжнароднага дзіцяча-юнацкага конкурсу выяўленчага мастацтва “КрасаWeek” і інш.   



Сусветнае значэнне і масштаб дзейнасці Скарыны вызначылі нашы прапановы па ўшанаванні яго імя і спадчыны на міжнародным узроўні за мяжой. Гэта, у першую чаргу, шматлікія ўрачыстыя мерапрыемствы, якія пройдуць у краінах-суседзях, у штаб-кватэры ЮНЭСКА ў Парыжы, падчас аўтарытэтных міжнародных канферэнцый, на пляцоўках буйнейшых замежных бібліятэчных і інфармацыйных устаноў. 



Асаблівая ўвага будзе нададзена месцам, звязаным з жыццём і творчасцю Скарыны, краінам і гарадам, у якіх таксама захоўваецца спадчына першадрукара (Прага, Вільнюс, Лондан і г.д.). Увогуле геаграфія прапанаваных мерапрыемстваў уключае краіны ад Кітая да Ізраіля, дзе святочныя праграмы, прысвечаныя нацыянальнаму кнігадрукаванню, плануецца правесці падчас правядзення Дзён культуры Беларусі


  
Да святочных мерапрыемстваў па-за межамі Беларусі будуць прыцягнуты шматлікія прадстаўнікі беларускай дыяспары і грамадска-культурныя аб’яднанні беларусаў замежжа. 



У цэлым лічу, што распрацаваны праект рэспубліканскага Плана мэтазгодна прыняць за аснову, а прапановы, якія, спадзяюся, сёння прагучаць, дазволяць узмацніць гэты дакумент, дапоўніць галіновы план Міністэрства культуры, які мы таксама распрацоўваем. 


Упэўнены, што дзякуючы кансалідацыі нашых намаганняў святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання пройдзе на высокім дзяржаўным узроўні і ў чарговы раз прадставіць нашу рэспубліку на міжнароднай арэне як краіну з багацейшай культурнай спадчынай.    
  
Дзякуй за ўвагу! 

 
www.mininform.gov.by


Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: