Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш край

Выстаўка -- гэта цікава!

Выстаўка -- гэта цікава!21 февраля 2017 — 10:37

На працягу мінулага года ў Гудзевіцкім музеі было праведзена восем выставак. Іх наведалі 704 экскурсанты. Таксама былі праведзены тры аднадзённыя выстаўкі па-за музеем на святах вуліцы Азёрнай аграгарадка Гудзевічы, вёскі Радзявічы і раённых “Дажынках” у горадзе Масты.

 

Пераважная большасць выстаўленых экспанатаў – з уласных фондаў, а таксама ўзятых на часовае карыстанне ад прыватных асобаў. Толькі выстаўка “Таямніцы зямлі і неба” – з фондаў УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”.


Па сваёй тэматыцы выстаўкі праводзіліся вельмі разнастайныя. У першую чаргу яны арганізоўваюцца для прыцягнення мясцовых наведвальнікаў, якія ўжо неаднаразова прыходзілі ў музей. Так, напрыклад, у верасні была арганізавана выстаўка “У госці да цацкі”, дзе мы сабралі больш за сотню цацак, якімі гулялі дзеці дзесяць, дваццаць, трыццаць і болей гадоў таму. І, што найбольш спадабалася нашым наведвальнікам, выстаўленыя прадметы можна было ўзяць у рукі, разгледзець, крыху нават пагуляць.


У 2017 годзе таксама плануецца правядзенне шэрагу выставак, першая з якіх ужо працуе. Выстаўка з фондаў УК “Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П.І.Баграціёна” асабліва цікавая тым, хто вывучае нашу гісторыю. Тут гісторыя Вялікага княства Літоўскага паказана ў жывапісных работах, на якіх адлюстраваны партрэты князёў, батальныя сцэны, старажытны Ваўкавыск.


У планах таксама арганізацыя выставак, якія расказваюць пра нашу мясцовасць. Гэта і тэма вайны, якая застаецца заўжды актуальнай, і гісторыя нашай школы, мясцовай гаспадаркі, і лёсы людзей, якія былі з гэтым цесна звязаны.

К. БАСІНСКАЯ,
дырэктар Гудзевіцкага літаратурна-
краязнаўчага музея



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: