Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Вясна прыйшла, садзім лес

25 апреля 2011 — 10:00

16 красавіка ў раёне стартавала  рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу-2011”. Работнікі нашых лясніцтваў  разамі з добраахвотнымі памочнікамі дружна выйшлі  на пасадку  дрэў, Кожны жадаючы змог прыняць  удзел у памнажэнні лясных багаццяў, навядзенні парадку на лясных угоддзях.

Як паведаміла памочнік ляснічага Мастоўскага лясніцтва С.Ч. Тамашэвіч, толькі ў іх лясніцтве будзе пасаджана 27 гектараў  лясных культур: ёлак, хвоек,  бярозаў, вольхаў і ясеняў. Праз некалькі дзесяткаў гадоў маладыя дрэвы падрастуць і падораць людзям не толькі  магчымасць збіраць грыбы і прыемна адпачываць у   іх засені, але і мець драўніну на розныя патрэбы, дровы на паліва.

 На дапамогу работнікам Пескаўскага лясніцтва, як і заўсёды, прыйшлі члены школьнага лясніцтва Струбніцкай школы.  Рабяты пасадзілі больш за два гектары лесу па-блізу вёскі. Работнікі лясніцтва выступілі перад вучнямі Пацавіцкай, Пескаўскай і Струбніцкай школ з гутаркамі аб  правілах пажарнай бяспекі  ў час паходаў у лес. Пра гэта расказаў памочнік ляснічага М. С. Багдзевіч.

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: