Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Вучні Гудзевіцкай школы пасябравалі з робатам

Вучні Гудзевіцкай школы пасябравалі з робатам04 октября 2018 — 16:01

     Робаты – частка імклівага будучага высокіх тэхналогій. Сёння на планеце Зямля ў сферы робататэхнікі рэвалюцыі адбываюцца амаль кожны тыдзень. Робаты ратуюць людзей, працуюць у экстрымальных умовах, замяняюць жывыя зносіны, даследуюць планеты Сонечной сістэмы і многае іншае.

 

    Сучасны свет гатовы даць дзіцяці многа цікавага, а галоўнае, карыснага. Адным з такіх варыянтаў з’яўляецца робататэхніка, навучанне розным сучасным тэхналогіям, што можа быць вельмі займальным заняткам нават для дзіцяці. Прыйшоў час, калі і ў нашай школе створана аб’яднанне па цікавасці “Робататэхніка”.

 

   Аб’яднанне “Робататэхніка” для дзяцей нашай школы адкрывае шырокія магчымасці. Правільнае іх выкарыстанне ў будучым стане выдатнай магчымасцю для старта ў кар’еры ці іншай дзейнасці. Захапляючыя заняткі па робататэхніцы развіваюць у дзяцей мысленне, папаўняюць слоўнікавы запас, фарміруюць камунікатыўныя ўменні, навыкі вядзення дыскусіі, вучаць працаваць у камандзе.

 

    Дзеці ў будучым будуць камфортна адчуваць сябе ў новым свеце і лёгка будуць разбірацца з новымі тэхналогіямі. А гэта вялікая перспектыва для будучага кожнага дзіцяці.

 

    Я ўпэўнены, што за робататэхнікай – будучыня!

 

А. Бандысік,  

настаўнік матэматыкі Гудзевіцкай сярэдняй школы



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий:
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио