Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Восень на палетках

Восень на палетках04 октября 2016 — 13:18

 

* У гаспадарках раёна працягваюцца работы па ўборцы бульбы. Сёлета “другі хлеб” быў вырашчаны на плошчы ў 241 гектар.

Па дадзеных райсельгасхарчу за 3 кастрычніка, бульба ўбрана на 138 гектарах, што складае 57 працэнтаў ад запланаванага. Накапана 3 520 тон пры ўраджайнасці 255 цэнтнераў. Вышэй сярэднераённага паказчыка ўраджайнасць бульбы ў СВК імя Адама Міцкевіча – 395 цэнтнераў, ААТ “Чарлёна” – 305 цэнтнераў, СВК “Азяранскі” – 261 цэнтнер з гектара.

На крухмальны завод прададзена 1 337 тон клубняў.

 

* Паралельна вядзецца ўборка цукровых буракоў. У бягучым годзе належыць убраць 1 550 гектараў салодкіх караняплодаў. На раніцу 4 кастрычніка працэнт убранага ад запланавана быў роўны 36.

Валавы збор цукровых буракоў склаў 23 058 тон, з іх здадзена на цукровы камбінат 21 125 тон.

Ураджайнасць салодкай прадукцыі палёў пакуль што на ўзроўні 418 цэнтнераў з гектара. У ААТ “Чарлёна” гэты паказчык роўны 606 цэнтнерам, у ЗАТ “Гудзевічы” – 484 цэнтнеры з гектара.

 

*Земляробы закрытага акцыянернага таварыства “Гудзевічы”, сельгаскааператыва імя Адама Міцкевіча, адкрытага акцыянернага таварыства “Чарлёна” завяршылі сяўбу азімых культур на зерне.

Усяго ў гэтым сезоне на Мастоўшчыне запланавана пасеяць 11 430 гектараў азімых, з іх на зерне – 9 870 гектараў. Найбольшая плошча азімага кліна адведзена пад трыцікале – 5 510 гектараў і пшаніцу – 3 460 гектараў. Ячменем будзе занята 300 гектараў, жытам – 600 гектараў.

 

*Арганізавана і зладжана вядуцца работы па ўборцы кукурузы, якой у раёне заняты 7 661 гектар. За дзень скошваецца прыкладна паўтары сотні гектараў. Высокія тэмпы забяспечваюць механізатары СВК імя Адама Міцкевіча, філіяла “Дубна”, ААТ “Чарлёна”, дзе штодня ўбіраецца ад 30 да 50 гектараў кукурузнага палетка.

Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама за 3 кастрычніка, кукуруза на сілас і зялёны корм убрана на плошчы ў 2 789 гектараў, на зерне – 728 гектараў. Пры гэтым, назапашана 87 607 тон сіласу і зялёнага корму, намалочана 6 414 тон зерня пры сярэдняй ўраджайнасці 88 цэнтнераў з гектара. У ААТ “Чарлёна” ураджайнасць “каралевы палёў” складае 118 цэнтнераў з гектара, у філіяле “Дубна” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” – 100 цэнтнераў з гектара.

Н.ШЭЎЧЫК

Фота С. ЗВЯРОВІЧА

 



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: