Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Восемдзесят пяты жнівень

Восемдзесят пяты жнівень18 августа 2014 — 10:00

 “Жыццё пражыць – не поле перайсці” – гэтая мудрая прымаўка цалкам адносіцца да мужнай, абаяльнай, працавітай жанчыны, жыхаркі вёскі Курылавічы Алены Кліменцьеўны Шарай. Гэтымі жнівеньскімі днямі яна адзначыла свой 85-гадовы юбілей.

У прасторнай зале Курылавіцкага сельскага Дома культуры сабраліся дарагія сэрцу юбіляра блізкія людзі, сябры, добрыя суседзі, работнікі Курылавіцкага дзіцячага сада- сярэдняй школы, былыя вучні і калегі па настаўніцкай працы. На свята прыехалі дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва М. О. Давыдзік, загадчыца аддзялення А. М. Дзеранчук, прадстаўнік раённага савета ветэранаў У. Ю. Жылеўскі.Шмат цёплых віншаванняў прагучала ў адрас Алены Кліменцьеўны, было падаравана мноства букетаў кветак, падарункаў, песняў. А яна прымала ўсё гэта, такая па-жаноцку прыгожая, стройная, са стыльнай прычоскай і ў святочным убранні, вельмі расчуленая такой колькасцю ўвагі і кампліментаў, што гучалі для яе. Слёзы ўдзячнасці стаялі ў вачах юбіляра, калі яна дзякавала ўсім за такую павагу да яе асобы.

— Дарагая матуля, з вялікай удзячнасцю і сыноўняй любоўю схіляю сваю галаву і станаўлюся на калені перад тваёй мацярынскай любоўю, цярплівасцю і самаахвярнасцю. Жыві доўга-доўга, дарагая. Мы ўсе цябе любім, — расчулена абдымаў і цалаваў матулю сын Міраслаў.

— Быць пакрыўджаным на жыццё – доля слабых, а Алена Кліменцьеўна моцная, аптымістычная, жыццярадасная жанчына, з заўсёды маладой душой, — адзначыла дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марына Осіпаўна Давыдзік.

— Алена Кліменцьеўна, Вы для нас, цяперашніх маладых настаўнікаў, — прыклад сапраўднага настаўніка, ацэнка працы якога вызначаецца не грашыма, а любоўю і дасягненнямі яго вучняў, — аўтарытэтна заяўляе дырэктар Курылавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Уладзімір Мікалаевіч Патапаў. Яго пад-трымліваюць і былыя калегі юбіляра Мікалай Фёдаравіч і Вольга Пятроўна Сіруць.

Былыя вучні, паважаныя цяпер людзі Міхаіл Рыгоравіч Шалесны і Галіна Рыгораўна Саўчук, цёпла і шчыра, па-дзіцячы хвалюючыся, віншавалі сваю першую настаўніцу.Вось такія цікавыя, з нялёгкім жыццёвым шляхам, але бязмежна аптымістычныя людзі жывуць у нашай вёсцы.

Л. ТРАЯН,мастацкі кіраўнік Курылавіцкага СДКФота С. ЗВЯРОВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: