Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Вось яно якое, наша лета!

Вось яно якое,  наша лета!02 августа 2018 — 15:30

“Лета – гэта маленькае жыццё,”- так прыгожа і трапна сказана ў песні Алега Міцяева. Але гэтае “маленькае жыццё” трэба правільна напоўніць цікавымі і карыснымі для дзяцей заняткамі.

 

За здароўем і новымі ўражаннямі, каб з карысцю правесці летнія канікулы, 36 хлопчыкаў і дзяўчынак нашай школы адправіліся ў прышкольны лагер “Новая хваля”. Тут дзеці цікава праводзяць час. Яны актыўна ўцягнуты ва ўсе мерапрыемствы, цвёрда ўпэўнены, што любая вялікая справа пачынаецца з маленькага кроку.


Карысныя, змястоўныя мерапрыемствы ў лагеры запомняцца надоўга. Гульня-падарожжа “Беларусь мая сінявокая”, конкурс малюнкаў на асфальце “Мы малюем мір!”, квэст-гульня “Вясёлы заапарк”, прэзентацыя па творах беларускіх пісьменнікаў, віртуальная гульня “У дарожных правілаў няма канікулаў” выклікалі ў дзяцей многа эмоцый. Станоўчы зарад энергіі атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі пасля экскурсіі ў музей “Памяць” СШ №5 горада Масты, у Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей, пасля наведвання Мастоўскай выратавальнай станцыі. Выпрабоўвалі свае сілы выхаванцы ў турнірах па шашках.


І ўсё ж такі прыдумана на свеце нездарма: павінны адкрываць дзверы дзецям школьныя лагеры. Мы ўпэўнены, што пра жыццё ў лагеры “Новая хваля” дзеці захаваюць самыя яркія ўспаміны. Клапатлівыя супрацоўнікі дапамагаюць дзецям адпачыць з карысцю, каб пасля з новымі сіламі яны маглі сесці за школьныя парты.


Н. СЛАВУТА,
выхавальнік лагера “Новая хваля”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио