Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициальноСоциумДуховность

Віншаванне Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага да свята Нараджэння Хрыстова

Віншаванне Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага да свята Нараджэння Хрыстова06 января 2019 — 11:53
Дарагія браты і сёстры! 

Сёння мы з вамі адзначаем свята прышэсця на зямлю Нашага Збавіцеля Іісуса Хрыста. Мы радуемся разам з пастухамі, якія прыйшлі да пячоры, каб пакланіцца Нованароджанаму Дзіцятку. Разам з ангеламі мы спяваем: “Слава ў вышніх Богу!” Таксама гэты дзень з’яўляецца радасным сямейным святам. Але важна, каб за мітуснёй падрыхтоўкі мы ўбачылі Таго, Хто “стаў чалавекам дзеля нас і дзеля нашага збаўлення”. 

Мы жывём у свеце, дзе існуе шмат супярэчнасцей. Але сапраўднае рашэнне гэтых праблем, сямейных, грамадскіх, нават царкоўных, існуе толькі ў Хрысце. Яны вырашаюцца тады, калі краевугольным камнем усяго становіцца Хрыстос. Аб гэтым нам гаворыць ікона свята Нараджэння Хрыстовага. Каля калыскі Богадзіцяткі мы бачым вала і асла. Гэта не проста свойскія жывёлы, якія ствараюць пэўны антураж. Гэта сімвал двух цывілізацый, двух народаў – язычнікаў і яўрэяў, якія знайшлі прымірэнне толькі ў Хрысце. 

І яшчэ гэтае свята гаворыць пра тое, наколькі Бог давярае нам. Бездапаможнае дзіцятка аддаецца ў рукі зусім юнай Дзевы і яе састарэлага абручніка Іосіфа. Разам з імі Ён уцякае ў Егіпет і адтуль вяртаецца ў зямлю Ізраілеву. “Немачнае Божае становіцца мацнейшым, чым моцнае чалавечае”. Вось гэтай моцы Божай у Нованароджаным Збавіцелю я жадаю і ўсім нам.
 
Фото Леонида ЩЕГЛОВА, БелТА
Гродненская правда


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио