Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Велікодны кірмаш у Гродне прынёс поспех мастоўскім майстрам

Велікодны кірмаш  у Гродне прынёс  поспех  мастоўскім майстрам12 апреля 2017 — 14:39

Майстры раённага цэнтра рамёстваў Таццяна Вангул, Вольга Вайтовіч, Вольга Альховік і метадыст цэнтра Вольга Сліж паспяхова ўдзельнічалі ў рэгіянальным свяце-­кірмашы “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”, які праходзіў восьмага красавіка ў Гродне і ладзіўся па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

 

Вольга Сліж і Вольга Альховік вярнуліся са свята з дыпломамі і добрымі ўражаннямі. Вольга Сліж стала пераможцай у намінацыі “Лепшая калекцыя велікодных яек”. А Вольга Альховік заняла трэцяе месца ў намінацыі “Лепшая калекцыя велікодных вербаў”. На кірмаш майстры прадаставілі свае работы па ўсіх намінацыях: прыгожыя і арыгінальна аформленыя вербы і яйкі, выкананыя ў тэхніцы пісанкі, драпанкі, маляванкі, пано і паштоўкі на велікодную тэматыку, кошычкі.


Усяго да Вербнай нядзелі майстры цэнтра падрыхтавалі каля сотні вербачак, якія ўпрыгожаны толькі натуральнымі матэрыяламі: саломай, засушанымі дэкаратыўнымі травамі і кветкамі. Іх ахвотна набывалі мастаўчане, каб асвяціць пазней у храмах.
А яшчэ Вольга Альховік у Гродне для ўсіх жадаючых правяла майстар-клас па саломапляценні.


-- Ад кірмашу засталіся самыя прыемныя ўражанні. Добра, што выстаўка нашых майстроў была заўважана і высока ацэнена. А яшчэ на такіх святах абавязкова нечаму новаму вучышся ў іншых, удасканальваеш сваё майстэрства, -- дзеліцца ўражаннямі метадыст цэнтра рамёстваў Вольга Сліж.


Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: