Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Велікодная палітра працягваецца

Велікодная палітра працягваецца30 апреля 2013 — 10:00

У раённым цэнтры рамёстваў працягваецца тэматычная выстаўка-продаж работ мясцовых  майстроў Жанны Новік, Юліі Карповіч, Таццяны Вангул, Алены Садаўнічай, Вольгі Альховік, Уладзіміра Дубаўца, Міхаіла Маскевіча, Сяргея Жвірблі “Велікодная палітра”.  Хрысціяне-католікі, якія ўжо адсвяткавалі Вялікдзень, мелі  ўнікальную магчымасць  наведаць выстаўку і набыць    велікодную атрыбутыку: прыгожа аформленыя вербачкі, сувенірныя яйкі, кошычкі з лазы, з якімі хрысціяне ходзяць у касцёл ці царкву асвячаць яйкі — галоўны атрыбут свята. Цяпер чарга за  праваслаўнымі вернікамі, якія  таксама змогуць набываць велікодныя работы майстроў, каб стварыць  для сябе і блізкіх святочную атмасферу.

   З  работамі  нашых майстроў мелі магчымасць пазнаёміцца і набыць для сябе  і жыхары Гродна. Два разы мастоўскія майстры прыгожыя  велікодныя работы прадавалі на кірмашы  ў абласным цэнтры.

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио