Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНаш край

Вечар рускага раманса

Вечар рускага раманса05 декабря 2017 — 13:00

 

Пры Лунненскай сельскай бібліятэцы на працягу пятнаццаці гадоў працуе аматарскае аб’яднанне “Сучасніца”, членамі якога з’яўляюцца ініцыятыўныя і творчыя жанчыны сярэдняга і старэйшага ўзросту. Мы збіраемся разам, каб цікава і змястоўна правесці вольны час, абмяркоўваем самыя разнастайныя тэмы і пытанні, якія цікавяць сучасных жанчын: інтэр’ер, мода, кулінарыя, сям’я, зда-роўе і мн. інш. Наведваем знакамітыя мясціны Беларусі, бываем у тэатрах, музеях.


Вось і нядаўна мы прынялі ўдзел у раённым конкурсе на лепшае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Привлекая увлекать!” Мы сабраліся, каб акунуцца ў чароўны свет рускага раманса. Прысутныя здзейснілі экскурс у гісторыю ўзнікнення раманса. Радзімай якога з’яўляецца Іспанія. Менавіта тут у XIII-XIV стст. вандравалі па дарогах песняры-трубадуры, якія выконвалі песні на роднай “раманскай” мове. Адсюль і назва “раманс”.

 

У рускае музычнае мастацтва ён прыйшоў у XVIII ст. У аснову многіх рамансаў ляглі сапраўдныя гісторыі вялікага кахання, напрыклад, каханне А. Пушкіна і Г. Керн. Так з’явіўся раманс “Я помню чудное мгновенье”. У аснову раманса “Утро туманное” – каханне І. Тургенева і П. Віярдо. Гэты твор прагучаў у выкананні вучаніцы Лунненскай музычнай школы Надзі Баярчык. На працягу вечара мы пачулі многа рамансаў: “Я помню чудное мгновенье”, “Я встретил вас”, “Не отрекаются любя” і іншыя. Жанна Жук, супрацоўніца ДУА “Лунненскі дзіцячы сад”, выканала раманс “Белой акации гроздья душистые”. У выкананні настаўніцы Лунненскай музычнай школы Іны Аскерка прагучаў твор “А напоследок я скажу”.


Дваццаць першае стагоддзе не хоча развітвацца з рамансам. Ён мяняецца. Але заўсёды – і ў нашыя дні, як і ў мінулыя – раманс не можа і дня без кахання. Лірычныя прызнанні ў рамансах ніколі не знікнуць, пакуль ёсць на зямлі любоў да маці, сябра ці сяброўкі, да дзяцей, да блізкіх людзей.

М. НАВІЦКАЯ,
бібліятэкар Лунненскай сельскай бібліятэкі


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио