Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Важная дата на Мастоўшчыне

Важная дата на Мастоўшчыне13 апреля 2018 — 14:26

 

18 красавіка 2018 года ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЕСКА ўжо ў 35 раз адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін.


З нагоды свята і ў рамках Года малой радзімы 18 красавіка ва УК “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” плануецца правесці выязную экскурсію “Нашчадкам у спадчыну”, падчас якой можна пазнаёміцца з помнікамі архітэктуры, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. У гэты дзень, калі ва ўсім свеце ўзгадваюць аб значных помніках і гістарычных мясцінах, добра было б не проста пагаварыць пра гэта, але і ўбачыць іх уласнымі вачыма, даведацца пра гісторыю кожнага.


На тэрыторыі нашага раёна знаходзяцца 22 матэрыяльныя помнікі гісторыі і культуры, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сярод іх тры помнікі гісторыі (Брацкая магіла ў г.Масты па вул.Савецкай, Брацкая магіла на гарадскіх могілках в.М.Сцяпанішкі, Брацкая магіла аг.Малькавічы), чатыры помнікі архітэктуры (Свята-Пакроўская царква в.Бялавічы, Свята-Мікалаеўская царква аг.Дубна, Комплекс касцёла Святой Ганны аг.Лунна, Свята-Троіцкі касцёл в.Плябанаўцы), пятнаццаць помнікаў археалогіі (каменныя могільнікі, стаянкі, гарадзішчы, курганныя могільнікі, селішчы).


Клопат аб захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей і дбайным іх выкарыстанні ў інтарэсах цяперашніх і будучых пакаленняў павінна праяўляць кожная краіна, кожны цывілізаваны і культурны народ. Таму галоўным дакументам у сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай краіны з’яўляецца Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры, які ўступіў ў сілу 3 лютага 2017 года.

С.Рагацэвіч,
ст.навуковы супрацоўнік
УК “Мастоўскі дзяржаўны музей
Лес і чалавек


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио