Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСпорт и ТуризмСпортивная жизнь Мостовщины

Валейбол

Валейбол30 апреля 2013 — 10:00

Вызначаны пераможцы раённай спартакіяды працоўных па валейболу сярод жанчын. За пальму першынства змагаліся тры каманды з райцэнтра і тры каманды з сельскіх населеных пунктаў. Спачатку былі вызначаны лідары ў гарадской і сельскай падгрупах, а затым прайшлі стыкавыя гульні. У выніку першае месца заваявала каманда сельгаспрадпрыемства “Мастаўчанка”. На другім месцы апынуліся валейбалісткі ААТ “Мастоўдрэў”. У тройцы лідараў таксама  каманда сельгаскааператыва імя Адама Міцкевіча, якая ў барацьбе за трэцяе месца перайграла каманду райбальніцы.

Сталі вядомы імёны пераможцаў раённых спаборніцтваў па валейболу сярод юнакоў і дзяўчат 1997-1998 гадоў нараджэння. У спартакіядзе па месцы жыхарства сярод юнакоў перамагла каманда Міля-віцкай СШ, другое-трэцяе месцы падзялілі паміж сабой каманды валейбалістаў з СШ №2 г.Масты і Пацавіцкага  дз/с-СШ. Першае месца ў валейбольнай каманды дзяўчат з СШ №2 г. Масты, другое – у каманды з Галубоўскага дз/с- СШ. Трэцяе-чацвёртае месцы падзялілі каманды валейбалістак з СШ №3 г. Масты і Гудзевіцкай гімназіі. Стрытбол

Названы лепшыя стрытбалісты раёна. За перамогу спаборнічалі шэсць мужчынскіх каманд з горада і раёна. Паміж пераможцамі гарадской і сельскай падгрупаў прайшлі стыкавыя сустрэчы. Найлепшую гульню паказала каманда работнікаў ДзЮСШ (аддзяленне баскетбола і лёгкай атлетыкі) – першае месца. Саступілі ім каманды сельгаспрадпрыемстваў імя Адама Міцкевіча і Дубна, заняўшы адпаведна другое і трэцяе месцы.

А. ШВЯДКОФота С. КУХЛЕЯНа снимках: пераможцы раённай спартакіяды працоўных па валейболу сярод жанчын -- каманда РУСП «Мастаўчанка»; пераможцы раённай спартакіяды па месцы жыхарства і спартакіяды «Каласок» па валейболу сярод юнакоў -- каманда Мілявіцкай СШ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио