Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Валанцёрскі атрад “Палымяныя сэрцы” Мілявіцкага дзіцячага сада-СШ прыняў удзел у акцыі “Узнаўленне святынь”. Скарбы роднай Беларусі

Валанцёрскі атрад “Палымяныя сэрцы” Мілявіцкага дзіцячага сада-СШ прыняў удзел у акцыі “Узнаўленне святынь”. Скарбы роднай Беларусі26 октября 2020 — 14:16

У гэтым годзе валанцёрскі атрад “Палымяныя сэрцы” вырашыў паўдзельнічаць у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Узнаўленне святынь. Скарбы роднай Беларусі”.

Мабыць не многія ведаюць, што на тэрыторыі  КСУП “Азяранскі”, непадалёку ад вёскі Дарагляны, сярод вялікага поля, знаходзіцца геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння валун «Вялікі камень» пабоеўскі. Сюды нас і прывяла наша дапытлівасць.

Вучоныя сцвярджаюць, што прыкладна 220-150 тыс. гадоў таму, у часы сожскага зледзянення, ён быў прынесены ледавіком са Скандынавіі. Вага бачнай часткі валуна каля 5 тон. Ён меў культавае значэнне для нашых продкаў. Захаваныя рэшткі невялікіх паглыбленняў на верхняй роўніцы высечаны чалавекам 2,5-2 тысяч гадоў таму. Ля помніка ўстаноўлена інфармацыйная шыльда. На жаль, час бярэ сваё…. Валун нібы “ ўрос” у зямлю, пакрыўся тоўстым слоем моху. Валанцёры ў час акцыі пачысцілі камень шчоткамі і скрабкамі, прыбралі тэрыторыю вакол яго, вырвалі  пустазелле.

Кіраўнік школьнага музейнага пакою Марына Уладзіміраўна Андала разам з юнымі экскурсаводамі распрацавалі маршрут экскурсіі пад назвай “Маўклівыя сведкі мінулага”, знялі відэафільм, у якім  яны расказваюць аб цікавых вялікіх камянях і каменных крыжах, што знаходзяцца ў вёсцы Дарагляны. У  кожнага з іх свая гісторыя.

Зараз камяням-валунам не надаюць такога значэння як у мінулым. Але я ўсё ж такі маю надзею, што ўсё адродзіцца, што звесткі пра гэтыя прыродныя веліканы будуць выкарыстаны падчас вывучэння гісторыі, краязнаўства ў выхаваўчых, культурна-асветніцкіх мэтах. Цікавыя гісторыі і расказы складуць немалую частку турыстычных уражанняў аб нашай мясцовасці і ўвогуле аб Беларусі.

                                                       Алена Русак,

                                                          педагог-арганізатар

                                      ДУА “Мілявіцкі  вучэбна-педагагічны

                                                          комплекс  дзіцячы сад-сярэдняя школа”

 

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио