Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

В письме – благодарность, а в конверте – премия

15 июля 2010 — 10:00

В райсельхозпроде и райкоме отраслевого профсоюза недавно подвели итоги трудового соперничества земледельцев во время весенних полевых работ.

Сярод сельгаспрадпрыемстваў  пераможцам названа СПУП «Дубна», а галоўны аграном гэтай гаспадаркі Пётр Пятровіч Сантоцкі стаў лепшым сярод сваіх калег. Званне лепшага галоўнага інжынера па выніках веснавых работ прысуджана Васілію  Лявонцьевічу Панасевічу з ААТ «Чарлёна».

Сярод механізатараў пераможцамі сталі: на падрыхтоўцы глебы да сяўбы яравых -- Станіслаў Уладзіміравіч Мацейчык з СВК імя А. Міцкевіча; механізатары СПУП «Дубна» Уладзімір Мечыслававіч Умоўскі і Мікалай Уладзіміравіч Сталяроў названы лепшымі сярод сваіх калег на ўнясенні мінеральных і арганічных угнаенняў адпаведна.

Больш  за ўсіх збожжавых і зернебабовых  пасеяў механізатар Віталій Анатольевіч  Тур з СВК «Азяранскі». На сяўбе цукровых буракоў  не было роўных Рамуальду Пятровічу Яткоўскаму з ЗАТ «Гудзевічы». На пасадцы бульбы і сяўбе кукурузы вызначыліся механізатары РУСП «Мастаўчанка» Міраслаў Альбінавіч Самардак і Васілій Іванавіч Лішко. Набыткі гэтых працавітых земляробаў -- найлепшыя сярод іх калег, што былі заняты на такіх жа работах. Напрыклад, механізатар Мікалай Ула-дзіміравіч Сталяроў па-грузіў  у прычэпы гноераскідвальнікаў амаль 30 тысяч тон арганікі. Усе пераможцы атрымалі падзячныя пісьмы райсельгасхарчу і райкама галіновага прафсаюза і грашовыя прэміі. Памер прэміі, між іншым, складае 175 тысяч рублёў.

На здымку: першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Мікалай Сяргеевіч АЛЬГОВІЧ, старшыня СВК «Азяранскі» У. М. ШУЛЬГАЧ віншуюць з працоўнай перамогай на сяўбе яравых збожжавых механізатара СВК «Азяранскі» Віталія Анатольевіча ТУРА (злева направа).

Тэкст і фота М. ПАВЯДАЙКІ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: