Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноПолитикаПарламентские выборы

Утвержден календарный план по подготовке и проведению выборов в Палату представителей

Утвержден календарный план по подготовке и проведению выборов в Палату представителей17 июня 2016 — 10:00

 Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў каляндарны план па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, у прыватнасці, адзначыла, што з 3 ліпеня па 1 жніўня будзе ажыццяўляцца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Пры гэтым рэгістрацыя, прадстаўленне ў адпаведную камісію дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп павінна быць ажыццяўлены не пазней за 7 ліпеня. Да 1 жніўня ўключна павінны быць прадстаўлены заявы і ўсе дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць 10 дзён – з 2 па 11 жніўня.

 Не пазней за 24 чэрвеня ўключна павінна прайсці вылучэнне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій – абласныя, мінскую гарадскую і акруговыя. Участкі для галасавання ўтвараюцца не пазней за 9 ліпеня. 24 ліпеня – апошні тэрмін вылучэння ва ўчастковыя камісіі, 27 ліпеня – апошні тэрмін для ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій.

 Спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, павінны быць складзены да 26 жніўня. Што датычыцца дзеянняў выканаўчых камітэтаў, то не пазней за 27 чэрвеня павінны быць вызначаны месцы, забароненыя да ўстаноўкі пікетаў па зборы подпісаў у падтрымку патэнцыяльных кандыдатаў.

 Месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў для вядзення перадвыбарнай агітацыі ў заяўным парадку павінны быць вызначаны мясцовымі выканаўчымі органамі не пазней за 1 жніўня. Вынікі выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў павінны быць падведзены не пазней за 15 верасня акруговымі выбаркамамі.

По материалам БелТА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: