Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныСоциумОбщественная жизнь

Упрыгожым сваю малую радзіму

Упрыгожым  сваю малую  радзіму20 апреля 2018 — 13:31

 

Шмат радасных эмоцый дорыць нам прыгажосць. Калі вакол чысціня, парадак, жыць весялей. Кожны грамадзянін павінен несці адказнасць за свой куточак, дзе ён пражывае, і ўнесці пасільны ўклад у добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы.



Члены пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” ДУА “Лунненскі дзіцячы сад” далучыліся да экалагічнай акцыі «Вялікая ўборка малой радзімы», якую ініцыявала Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. 

 


14 красавіка калектыў прыняў актыўны ўдзел ва ўборцы тэрыторыі дашкольнай установы і той, што прылягае да яе: правялі пабелку бардзюраў, абрэзку дрэў, ачысцілі ад дробнага бытавога смецця.Таксама навялі парадак у парку, які знаходзіцца побач з дашкольнай установай.

 


 Заклікаем усіх далучыцца да акцыі, каб квітнела наша Радзіма !

 


Г. Грэцкая,
старшыня пярвічнай РГА ”Белая Русь”
ДУА “Лунненскі дзіцячы сад”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио