Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумЖизнь

Укол .. ад злосці

Укол .. ад злосці18 марта 2013 — 10:00

Ля кабінета ўрача было чалавек дзесяць-дванаццаць, якія цярпліва чакалі сваёй чаргі, каб трапіць на прыём.— Хто апошні? – запытала  маладая дзяўчына.— Што значыць апошні? Тут усе па запісу, — злосна адказала за ўсіх пажылая жанчына, як кажуць, пры поўным марафеце: намаляваныя бровы, вусны, моцна напудраны твар.

— Дык я з тэмпературай, а запісу ўжо не было. Можа, прымуць? – няўпэўнена працягвала дзяўчына.

— З тэмпературай трэба дома ляжаць і “хуткую” выклікаць, а не хадзіць па кабінетах,— не сунімалася жанчына, — у мяне, можа, таксама тэмпература… Узялі моду без чаргі лезці…

— Супакойся, Лідачка, яшчэ ж толькі раніца, а ты ўжо лаешся, — звярнулася да зласлівай суразмоўцы знаёмая.

Але тая ўжо ўвайшла ў смак. Дасталося ў тым маналогу і ўрачам, і пацыентам, і суседзям, і мясцовай ўладзе, і ўсяму беламу свету…

Хутка жанчыну запрасілі ў кабінет, а праз некаторы час яна неяк надта шпарка выйшла адтуль і, не азіраючыся, рушыла да лесвіцы.

— Пэўна, укол ад злосці атрымала, — з усмешкай перашэптваліся сведкі непрыемнай размовы, прапусціўшы наперад дзяўчыну з тэмпературай.

Н.СВЯТЛОВА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: