Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Убіраюць рапс

Убіраюць рапс22 июля 2015 — 10:00

 Усе гаспадаркі раёна прыступілі да ўборкі азімага рапсу. У гэтым годзе ім занята 2285 гектараў. Найбольшыя плошчы ­­ па 500 гектараў ­­ належыць убраць  у ЗАТ «Гудзевічы» і ААТ «Чарлёна». Крыху менш ­­ 400 гектараў ­­ рапсам занята ў філіяле «Дубна» ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі».

Усяго па раёну, па дадзеных райсельгасхарчу за 20 ліпеня, было скошана 222 гектары рапсу, ці 10 працэнтаў ад плана. Намалочана 608 тон пры сярэдняй ураджайнасці 27,4 цэнтнера з гектара.

У ААТ «Чарлёна», дзе скошана 43 гектары рапсавага палетка, ураджайнасць дадзенай культуры на першапачатковым этапе ўборкі складае 35,3 цэнтнера з гектара. У ЗАТ «Гудзевічы» паказчык ураджайнасці рапсу ­­ на ўзроўні 30,9 цэнтнера з гектара.

Добры тэмп гэтай работы  ўзялі механізатары сельгаскааператываў імя Адама Міцкевіча  і «Азяранскі», ААТ «Чарлёна» і РУСП «Мастаўчанка».

Н. Шэўчык


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио