Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициально

Убачыць, паспрабаваць і застацца назаўсёды

13 декабря 2010 — 10:00

Адбылася сустрэча з маладымі спецыялістамі, якіяпрыбылі ў раён пасля заканчэння навучальных устаноўУ канферэнц-зале Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта рабят віталі намеснік старшыні райвыканкама Таіса Мікалаеўна Мурына, начальнік аддзела па справах моладзі Мікалай Мікалаевіч Дзенісевіч, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Дзмітрый Валянцінавіч Невяртовіч, галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ала Генадзьеўна Пяцэвіч.

Сёлета раён папоўніўся 130 спецыялістамі самых розных накірункаў дзейнасці. Гэта аграномы, урачы, эканамісты, спецыялісты па продажах, тэхнікі-будаўнікі, тэхнікі-наглядчыкі, майстры будаўніча-мантажных работ, інжынеры, тэхнолагі швейнай вытворчасці, медсёстры. У спісе гарадоў, з якіх прыбылі маладыя спецыялісты, Мінск, Гродна, Івацэвічы, Ганцавічы. Нямала мастоўскіх рабят, як, напрыклад, Арцём Шурко, Аляксандр Ярошанка, Марына Жвірбля, Святлана Качаргіна, вярнуліся, каб прыносіць карысць роднаму гораду і раёну.

На пачатку сустрэчы Т.М. Мурына расказала аб сучасным стане развіцця галін народнай гаспадаркі раёна, аб тых здабытках, якія ўжо маюцца на сённяшні дзень, а таксама аб праблемах і задачах на перспектыву.

А.Г. Пяцэвіч падрабязна пазнаёміла з Указам Прэзідэнта №631, у прыватнасці, на якіх умовах маладыя спецыялісты могуць атрымаць ільготны крэдыт, на якія мэты ён прадастаўляецца. Цікава маладым людзям было даведацца і аб парадку пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў атрыманні жыллёвых умоў.

Дзм.В. Невяртовіч расказаў прысутным аб дзейнасці БРСМ, аб арганізацыі другаснай занятасці моладзі ў раёне.Затым маладым спецыялістам былі ўручаны кнігі “Памяць”.

Адразу неабходна    адзначыць, што на гэтай прыемнай ноце сустрэча не завяршылася. Арганізатары мерапрыемства паклапаціліся аб тым, каб рабяты атрымалі як мага больш цікавых уражанняў падчас экскурсійнай паездкі па раёну. Сёлета юнакі і дзяўчаты адправіліся ў аграгарадок Дубна. Ля ўваходу ў будынак сельсавета, як самых дарагіх гасцей, рабят сустракалі хлебам-соллю намеснік старшыні СПУП “Дубна” па ідэалагічнай рабоце Святлана Самсонаўна Карповіч, сакратар Дубненскага сельсавета Галіна Мікалаеўна Шырокая, старшыня пярвічнай арганізацыі жансавета, дырэктар Дубненскага СДК Вольга Паўлаўна Летунова.

Асабліва цёплую атмасферу сустрэчы надавалі песні ў выкананні Таццяны Сяргееўны Макавец, якія вельмі падбадзёрылі маладых людзей.С.С. Карповіч зрабіла агляд вытворчай і сацыяльнай структуры аграгарадка Дубна. Аб тым, як забяспечваюцца дзяржаўныя стандарты па абслугоўванню насельніцтва, расказала Г.М. Шырокая.

Затым дэлегацыя маладых спецыялістаў наведала  шэраг аб’ектаў аграгарадка, сярод якіх былі ДУА “Дубненская сярэдняя школа”, гандлёвыя кропкі Мастоўскага райспажыўтаварыства і індывідуальных прадпрымальнікаў. Вельмі ўразіў удзельнікаў паездкі ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Дубненскі яслі-сад”. Ды ці магло быць інакш? Дадзеная ўстанова заслужана прызнана адной з лепшых у раёне. Наведалі ўдзельнікі сустрэчы і Дубненскую ўчастковую бальніцу, з задавальненнем прайшліся па цёплых утульных калідорах, зазірнулі ў палаты, паглядзелі, у якіх умовах лечацца хворыя. Сюды на сваё першае рабочае месца прыйшоў выпускнік Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта Анд-рэй Пашкоўскі. “Раней усе неабходныя абавязкі даводзілася выконваць мне адной, – гаворыць Дануся Альфонсаўна Глаўніцкая, урач мясцовай бальніцы, - а зараз у нас з’явіўся малады спецыяліст, таму спраўляцца з работай стала значна лягчэй”.

Наступны пункт маршруту – філіял “Мастоўскі кумпячок” ПВУП “Скідзельаграпрадукт”. Удзельнікі экскурсіі змаглі на свае вочы ўбачыць, у якіх умовах адбываецца вытворчасць і перапрацоўка свініны і якія сур’ёзныя патрабаванні прад’яўляюцца да гэтага працэсу.Пра асноўныя накірункі работы з моладдзю на філіяле “Мастоўскі кумпячок” расказала старшыня прафсаюзнай арганізацыі Галіна Васільеўна Жураўкова.

Падчас падвядзення вынікаў сустрэчы начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама М. М. Дзенісевіч, першы сакратар райкама БРСМ Дзм. В. Невяртовіч, старшыня Дубненскага сельсавета Р.Ф. Якімчук, дырэктар Дубненскага СДК В.П. Летунова пажадалі рабятам плёну ў працы. Юрый Цяслоўскі, Ірына Зубкевіч і Таццяна Равенка ад імя маладых спецыялістаў выказалі шчырыя словы ўдзячнасці за цікавую арганізацыю мерапрыемства і мноства добрых уражанняў, атрыманых падчас яго.

Сустрэча закончылася. Рабяты раз’ехаліся па сваіх рабочых месцах. Але трэба было бачыць іх радасныя позіркі. Упэўнена, што аб тым, якім насычаным быў іх дзень, яны з задавальненнем раскажуць сваім родным і калегам па працы. І, магчыма, з цягам часу нямала сёлетніх маладых спецыялістаў вырашыць звязаць з Мастоўшчынай усё сваё далейшае жыццё.

А. ШВЯДКО



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: