Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017Культура и историяКультура

У Вострава танцавалі кракавяк

У Вострава танцавалі  кракавяк07 июня 2017 — 15:38

 

28 мая работнікамі філіяла “Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры” было арганізавана і праведзена свята вёскі Вострава.


Госці і жыхары вёскі з задавальненнем накіраваліся ў імправізаванае падарожжа па родных мясцінах, пераходзячы ад хаты да хаты. Успомнілі сваіх знакамітых землякоў, ушанавалі старэйшых жыхароў, імяніннікаў, шматдзетных маці, юбіляраў сямейнага жыцця. Усе падзеі свята суправаджаліся канцэртнай праграмай удзельнікаў аматарскай творчасці Гудзевіцкага цэнтра вольнага часу і культуры. А кульмінацыяй мерапрыемства стаў флэшмоб “Спяваем і танцуем разам”, удзельнікі якога з задавальненнем выканалі песню “Деревня моя” і станцавалі “Кракавяк”.


Кожны жыхар вёскі пайшоў са свята з сувенірам дзякуючы спонсарскай дапамозе закрытага акцыянернага таварыства “Гудзевічы”.


А. ЧЭРНІК,
загадчыца Гудзевіцкага цэнтра вольнага часу і культуры



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: