Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиГод исторической памятиГод исторической памяти76 лет Гродненской областиГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

У вёсках былога партызанскага краю пабывалі работнікі раённай бібліятэкі

У вёсках былога партызанскага краю пабывалі работнікі раённай бібліятэкі02 мая 2019 — 10:29

У Галубоўскі край, у аддаленыя вёскі, якія мяжуюць або знаходзяцца ў Ліпічанскай пушчы, работнікамі Мастоўскай раённай бібліятэкі быў пракладзены экспрэс – маршрут “Нам 75!”, прымеркаваны да юбілею Гродзенскай вобласці.

У бібліобусе знаходзілася выстава “Гродзеншчына – край мой над Нёманам”, а таксама шматлікія кнігі для чытачоў прышчаранскіх вёсак. У паездку накіраваліся работнікі раённай бібліятэкі   Алена Арлова, Алена Рабецкая і Вольга Коршун. У Галубах да іх далучыліся работнікі мясцовага клуба і самадзейныя артысты Лідзія Гедрэвіч, Вольга Белуш, Ірына Гедрэвіч, Валянціна Місевіч і Уладзімір Гедрэвіч.

У сельскім клубе Галубоў была разгорнута выстава, а для мясцовых жыхароў  праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Мой родны край, цябе мы славім!”. Вяскоўцам расказалі аб  стварэнні і развіцці Гродзенскай вобласці і Мастоўскага раёна, падзеях, якія адбываліся тут, вядомых людзях, помніках гісторыі і культуры.

Асаблівую ўвагу вядучыя Алена Арлова і Алена Рабецкая ўдзялілі тым падзеям, якія адбываліся ў адным з найпрыгажэйшых мясцін нашай вобласці – Ліпічанскай пушчы, якая ў гады Вялікай Айчыннай вайны дала прытулак амаль для трох тысяч партызан. Тут, у міжрэччы Нёмана і Шчары яны жылі ў зямлянках, адсюль хадзілі на баявыя заданні. У час аднаго з іх і здзейсніў свой подзвіг уражэнец гэтых мясцін, які нарадзіўся ў вёсцы Руда-Ліпічанская Міхаіл Белуш. Менавіта ў гэтым краі, на беразе Шчары знаходзіцца мемарыяльны комплекс, прысвечаны мірным ахвярам фашызму, загінуўшым на Мастоўшчыне воінам і партызанам.

Расказалі яны і аб адметнасцях рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Ліпічанская пушча”, якія прыцягваюць турыстаў.

Калісьці ў Галубах была пляцоўка, адкуль сплаўлялі па Нёману лес. І паром – для сувязі з супрацьлеглым берагам.  Адным з самых старажытных з’яўляўся паром, які дзейнічаў ля вёскі Стукалы.

Расказ вядучых перапыняўся музычнымі нумарамі, якія дарыла сяльчанам група “Незабудкі” сельскага клуба Галубы.  Яны выканалі песні “Мая радзіма тут”, “Маці, матуля, мама”, “Імчыцца поезд”, “Прывітальная” і іншыя. З цікавасцю ўсе праслухалі верш  жыхара вёскі Юрыя Карпука Шасцілы, прысвечаны роднаму краю, яго партызанскаму мінуламу.

Успомнілі і вядомых людзей гэтага краю: механізатара Аляксандра Крупіцу, былога вязня фашысцкіх засценкаў Марыю Сухоцкую, паэта-аматара Міхаіла Рышкевіча.

Добрыя пажаданні былі выказаны равеснікам нашай вобласці, якім у гэтым годзе спаўняецца 75 гадоў, жыхару вёскі Ярчакі Уладзіміру Крупіцы, жыхарам вёскі Руда-Ліпічанская Ніне Будзіловіч і Алене Шэршань, жыхарцы вёскі Галубы Яніне Валчкевіч.

Пасля Галубоў бібліобус накіраваўся ў Шасцілы, затым у Руду-Ліпічанскую, Ярчакі.

Ва ўсіх аддаленых вёсках раёна, дзе пабывалі ў гэты дзень  работнікі раённай бібліятэкі і Галубоўскага клуба, чытачы маглі абмяняць ці узяць для чытання кнігу. І многія выкарысталі такую магчымасць.

С. ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио