Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

У таленавітых настаўнікаў і вучні таленавітыя

У таленавітых настаўнікаў і вучні таленавітыя01 июня 2016 — 10:00

 Неаднойчы прыходзілася чуць такое меркаванне, што вучні  падобны да свайго настаўніка. Нельга не пагадзіцца з гэтым.  Можна прывесці мноства прыкладаў, якія  лёгка пацвердзяць гэтыя словы. Сёння  хочацца павесці аповяд пра адзін з  такіх класаў нашай Азёркаўскай школы.

Гэта вучні 8 класа.  На першы погляд, звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі са сваімі захапленнямі, поспехамі і няўдачамі. Але ўсе 9 вучняў класа – вельмі  адказныя, сур’ёзныя і творчыя. Яны неаднойчы паказвалі прыклад дзяжурства па школе, узор працы на прышкольным участку, яны – удзельнікі школьных і раённых конкурсаў і аглядаў.

У класе ёсць выдатнікі вучобы, добрыя мастакі, спевакі, спартсмены. Напрыклад, Ганна Пась - выдатніца вучобы, дзякуючы сваёй стараннай працы  неаднойчы станавілася пераможцай раённай алімпіяды па беларускай мове (настаўнік Т.А. Галавач); Уладзіслаў Гародка – прызёр раённай алімпіяды па хіміі (настаўнік С.У. Дзягель), удзельнік дыстанцыйнай алімпіяды па фізіцы, якая праводзілася ў г. Сант-Пецярбург (настаўнік А.А. Шэлястовіч); Кацярына Шэлястовіч – выдатніца вучобы, пераможца абласнога  конкурсу  навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі “ТэхнаІнтэлект”. Кацярына ўдзельнічала і ў рэспубліканскім конкурсе і атрымала  Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Мультымедыйныя тэхналогіі” (настаўнік А.А. Шэлястовіч).

Валерыя Пяцюшык прыгожа вышывае, дзяўчынка  таксама мае ўзнагароды за ўдзел у шматлікіх конкурсах, а ў раённых спаборніцтвах па шашках,  наогул, стала лепшай  у сваёй узроставай групе. Нельга не сказаць  пра лепшых спартсменаў школы Ягора Фёдарава і Алену Кіжанцаву (настаўнік фізічнай культуры А.А. Русак).  Гэтыя вучні маюць многа спартыўных перамог, нездарма ж іх фотаздымкі змешчаны на школьнай Дошцы гонару.Валерыя Васілеўская займаецца даследчай дзейнасцю разам са сваімі сябрамі Ганнай Пась і Ягорам Фёдаравым пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі С.У. Дзягель.  У навукова-практычнай канферэнцыі “Ступені да навукі” ў    г. Слонім вучні атрымалі Дыплом ІІІ ступені. 

Пералік поспехаў можна працягнуць, прыемна тое, што ёсць таленавітыя вучні, ёсць улюбёныя ў сваю працу педагогі. Прыемна працаваць з класам, калі цябе пад-трымліваюць, разумеюць,  дапамагаюць бацькі. Класны кіраўнік 8 класа В.А.Мармыш умее  падысці да кожнага . Яна з захапленнем гаворыць пра сваіх вучняў і сама стараецца ад іх не адстаць. Сёлета ўпершыню паспрабавала свае сілы ў рэспубліканскім конкурсе Інтэрнет-праектаў з міжнародным удзелам “ІТ-рашэнні для адукацыі будучыні” і ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “ІТ- магчымасці ў выхаваўчай рабоце”.

Вядома,  камп’ютарныя тэхналогіі цвёрда ўвайшлі ў наша жыццё, вельмі хутка развіваюцца і не даюць магчымасці педагогам стаяць на месцы. Педагог вучыцца ўсё жыццё, каб быць цікавым для сваіх вучняў, каб крочыць з імі разам і быць крышачку наперадзе.                 

  Р. ДРАВІЦА,намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Азёркаўскай СШ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: