Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

У Рагозніцы жыву, з раёнкаю дружу

У Рагозніцы жыву, з раёнкаю дружу29 апреля 2013 — 10:00

На інфармацыйную гадзіну “У гасцях у “Зары над Нёманам” на пазамінулым тыдні нас запрасіла класны кіраўнік 4 класа Рагозніцкай сярэдняй школы Н.М. Яскевіч. На просьбу расказаць нашым юным сябрам пра газету мы адгукнуліся з радасцю.Прыемнай, дружалюбнай і цікавай атрымалася сустрэча, што ладзілася ў рамках раённага аб’яднання маладых педагагічных работнікаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў.

Чацвёртакласнікі разам са сваёй настаўніцай падрыхтаваліся  да мерапрыемства як след. Кожны з рабят прывёў сваю версію таго, чаму наша раёнка мае такую назву.

— У Мастах працякае рака Нёман, і кожную раніцу над ёй узыходзіць зара. Гэта вельмі прыгожа, — выказалі агульную здагадку хлопчыкі і дзяўчынкі.

— Зара – гэта як іскрынка, як пачатак чагосьці новага і  добрага, як прыемная навіна, што прыходзіць у нашы дамы разам з раённай газетай, — дапоўніла сваіх выхаванцаў Наталля Мечыславаўна.

Потым вучні расказалі пра свае любімыя дзіцячыя перыядычныя выданні і рэдакцыйныя прафесіі, а яшчэ чыталі вершы, танцавалі і нават паспрабавалі стварыць сваю ўласную газету.

Мы ж, у сваю чаргу,  пазнаёмілі рабят з тым, як рыхтуюцца газетныя артыкулы, дзе ў раёнцы змяшчаецца ўся інфармацыя пра яе  і што трэба для таго, каб стаць журналістам.

Завяршылася наша      сустрэча невялікай фотасесіяй. Зусім як дарослыя, чацвёртакласнікі сур’ёзна  ўглядаліся ў аб’ектыў фотаапарата.   І толькі зусім непрыкметная ўсмешка кранула вусны рабят пасля шматлікіх просьбаў расслабіцца і ўсміхнуцца. Якія  ж тут жарты, калі здымаюць для “Зары”?!

Н. ШЭЎЧЫК

На здымку: у сем”ях гэтых рагозіцкіх рабят заўсёды з цікавасцю чытаюць «Зару над Нёманам».Фота С. ЗВЯРОВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: