Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

У Мінск з прыгожымі лялькамі і народнымі песнямі

У Мінск з прыгожымі лялькамі і народнымі песнямі09 июня 2014 — 10:00

Майстры раённага цэнтра рамёстваў ­­ -- Юлія Карповіч,  Таццяна Вангул, Марыя Севасцьяновіч, Міхаіл Маскевіч і Сяргей Дубавец ­­ прымалі ўдзел у VI рэспубліканскім  фестывалі ­-кірмашы  рамёстваў “Веснавы букет”, які нядаўна праходзіў у Мінску. У гэтым фестывалі ўдзельнічаў і фальклорны ансамбль «Спадчына» Струбніцкага цэнтральнага Дома культуры. 

Сяргей Дубавец вярнуўся з фестывалю  з дыпломам  ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за трэцяе месца ў лозапляценні. Жыхары і госці сталіцы высока ацанілі майстэрства і іншых нашых майстроў.

--  ­­На выстаўку мы прадставілі вырабы з дрэва, лазы, карункі і многа лялек славянскага ўзору. Частку работ майстры распрадалі, але галоўнай нашай задачай  было паказаць, што мы ўмеем  і на што здольны. Думаю, што з пастаўленай задачай  мы паспяхова справіліся, ­­--  дзеліцца ўражаннямі ад фестывалю дырэктар цэнтра рамёстваў Жанна Новік.

  Калі майстры  здзіўлялі мінчан тварэннямі сваіх залатых рук і палётам творчай фантазіі, фальклорны ансамбль “Спадчына”   Струбніцкага цэнтральнага Дома культуры падымаў настрой удзельнікам фестывалю задушэўнымі  беларускімі песнямі. З Мінска ансамбль вярнуўся таксама з дыпломам ад Міністэрства культуры.

­­-- У Мінску мы змаглі пачуць і ацаніць самадзейныя калектывы амаль з ўсіх канцоў рэспублікі. Мяне  ўразіла іх высокае выканаўчае майстэрства, парадавала,  што  беларускім фальклорам цікавяцца не толькі дарослыя артысты, але і дзеці. З  імпэтам і задорам юныя танцоры выконвалі  народныя танцы і заслужылі  шквал шчырых апладысментаў, ­­ -- расказвае дырэктар Струбніцкага цэнтральнага Дома культуры А.С. Лісай.

Багата на таленты зямля Мастоўшчыны. Прыемна, што самыя здольныя змаглі здзівіць сваім майстрэствам сталіцу. 

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ  



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: