Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости Мостовщины

У Мастах прайшоў другі этап раённага конкурсу«Здравствуй, мир!»

У Мастах прайшоў другі этап раённага конкурсу«Здравствуй, мир!»16 января 2019 — 16:18

Працягваецца раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!». Конкурс прысвечаны Году малой радзімы.

Ён праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых вучняў, грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення. Першы этап прайшоў  ў школах і ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

-У першым этапе, які адбыўся 4 студзеня, прынялі удзел усе пятнадцаць устаноў адукацыі нашага раёна,- расказвае галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі, старшыня журы раённага этапу конкурсу Людміла Маскевіч.-У другі этап выйшлі прадстаўнікі 11 устаноў адукацыі і цэнтра творчасці. 15 студзеня рабяты прадэманстравалі свае здольнасці на абноўленай сцэне раённага цэнтра культуры.

Мы пабывалі на гэтым свяце дзіцячых талентаў. Кожны нумар выклікаў захапленне. Вельмі спадабалася кадрыля ў выкананні азёркаўскіх рабят, выступленні вакалістаў з Лунна і другой гарадской школы, юных танцораў з гімназіі №1, дзяўчынак з розных школ раёна, якія мастацкім словам расказвалі пра сваю малую радзіму, ды і усіх астатніх. Гучалі песні на беларускай, рускай, англійскай мовах, але найбольш было ўзнёслых і патрыятычных, якія праслаўлі наш край. Іх агульная тэма – “Да Беларусі з любоўю”.

-Вы заўважылі як вырасла сцэнічнае майтэрства нашых юных выканаўцаў?- спытала Людміла Іванаўна і прадоўжыла.- Якімі рознабаковымі і шматграннымі з’яўляюцца іх выступленні! Тут і вакалісты, і танцоры, і чытальнікі, якія па-майстэрску валодаюць мастацкім творам. Рабяты выступілі амаль па ўсіх намінацыях агляду-конкурсу і паказалі выдатнае майстэрства. Дапамогу ў падрыхтоўцы выступленняў ім аказалі работнікі культуры, педагогі, бацькі.

У выніку другога тура раённага конкурсу былі выбраны 15 нумароў у розных намінацыях для ўдзелу ў абласным конкурсе дзіцячай творчасці. Цяпер рабятам трэба да сакавіка адшліфаваць сваё сцэнічнае майстэрства.

С.ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио