Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиК 100-летию образования БССРГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовСтанислав Зверович

У Мастах адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю БССР

У Мастах адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю БССР18 января 2019 — 10:52

У раённым цэнтры культуры адбыліся ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя 100-годдзю з дня абвяшчэння БССР. У іх прынялі ўдзел намеснікі старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Давыдзік і Міхаіл Жук. На свята былі запрошаны прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, ветэраны.

У фае цэнтра культуры іграў знаёмыя музычныя творы аркестр дзіцячай школы мастацтваў. Увагу прысутных прыцягнулі выставы раённай бібліятэкі з кнігамі і дакументамі, прысвечанымі юбілею БССР, і малюнкаў вучняў мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў, якія расказваюць пра прыгажосць нашага краю. Усё гэта стварала прыўзняты настрой у прысутных, выклікала жаданне азнаёміцца з выдатнымі старонкамі мінулага і сённяшняга Беларусі.

Святочную ўрачыстасць адкрыла харэаграфічная кампазіцыя вучняў дзіцячай школы мастацтваў з рэпертуару вядомага ансамбля “Харошкі”.

Затым перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Жук. Ён адзначыў, што з БССР звязана цэлае стагоддзе ў гісторыі нашай дзяржавы, эпоха нацыянальнага і дзяржаўнага адраджэння беларускага народа, усіх сфер жыцця грамадства.

- Станаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці адбывалася ў выключна складанай эканамічнай і ваенна-палітычнай абстаноўцы, абумоўленай Грамадзянскай вайной і ваеннай інтэрвенцыяй. Шматлікія цяжкасці былі пераадолены, забяспечана рэальнае вырашэнне пытання аб самавызначэнні беларусаў у форме стварэння беларускай савецкай дзяржавы, - сказаў Міхаіл Рыгоравіч.

М. Жук значную частку свайго выступлення прысвяціў падзеям на Мастоўшчыне, пачынаючы з 20-х гадоў мінулага стагоддзя. У нашым краі дзейнічаў Мастоўскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт. У часы польскай акупацыі ў Ліхінічах, Касілах, Борках, Дубна, Малькавічах, Самуйлавічах, Лунна, Песках і пасёлку Масты дзейнічалі падпольныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі. Яны вялі работу па аб’яднанні насельніцтва, росту яго самасвядомасці. 19 верасня 1939 года ў Масты ўвайшлі атрады Чырвонай Арміі.15 студзеня 1940 года быў утвораны Мастоўскі раён. Пачало мяняцца аблічча раённага цэнтра і вёсак. Затым вялікую шкоду эканоміцы раёна нанесла Вялікая Айчынная вайна. Прамоўца адзначыў, што асабліва плённымі для нашага раёна былі 80-я гады, калі Мастоўшчына стала пераможцам Усесаюзнага спаборніцтва за дасягненне найлепшых вытворчых паказчыкаў. Паспяхова развіваецца наш Прынёманскі край і зараз.

У час выступлення намесніка старшыні райвыканкама дэманстраваліся шматлікія слайды па гісторыі Мастоўшчыны.

Затым пачаўся святочны канцэрт. Вядучыя Дар’я Карабко і Сяргей Кузьміцкі расказалі аб найбольш цікавых старонках жыцця нашай краіны. У выкананні ансамбля народнай музыкі “Ярыца”, вакальнага ансамбля “Эцюд”, артыстаў  Ірыны Содаль,    Вольгі Шлемен,  Генадзя Рагацэвіча і іншых гучалі песні пра родную Беларусь, прыгажосць нашага краю, яго цудоўную прыроду. Гледачы ў захапленні былі ад выступлення танцавальнага калектыву дзіцячай школы мастацтваў.

С.ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио