Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

У кожнага навучальнага года – свае асаблівасці

У кожнага навучальнага года – свае асаблівасці29 августа 2011 — 10:00

Дваццаць пятага жніўня ў раённым Доме культуры адбылася  традыцыйная раённая канферэнцыя работнікаў адукацыі, якая дала старт новаму навучальнаму году. Сёлета галоўным яе лейтматывам былі меркаванні педагогаў і прадстаўнікоў грамадскіх структур, зацікаўленых праблемамі адукацыі, як павысіць якасць навучання і выхавання. Ад гэтага залежыць якасць жыцця грамадства заўтра.

  Удзел у канферэнцыі прынялі намеснік старшыні райвыканкама Т.М. Мурына, госці з Гродна -- дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі ДУА “Гро-дзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” Г.Р. Барысюк,  кандыдат педагагічных навук Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы Л.І. Баброўнік,  пракурор раёна У.І. Гук, начальнік ДАІ  РАУС А.Б. Мандзік, намеснік начальніка РАНС Дзм.В. Семянюк.

Удзельнікі і госці канферэнцыі мелі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з  прыгожай выстаўкай “Майстэрства ў навучанні і выхаванні — надзейныя інвестыцыі ў будучае”, арганізаванай установамі адукацыі. На ёй былі прадстаўлены  работы розных відаў народных промыслаў.  Канферэнцыю адкрыў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама В.С. Ціхановіч. Ён павіншаваў усіх з пачаткам новага навучальнага года, пажадаў поспехаў у рабоце.

  Сёлета ў наш раён на работу прыбылі 27 маладых спецыялістаў, за імі будучыня адукацыі раёна. І зноў жа,  па добрай традыцыі, наказ маладым педагогам з пажаданнем не расчаравацца ў выбранай прафесіі дае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №2 г.Масты В. М. Александровіч. Маладая настаўніца англійскай мовы СШ №5           г. Масты Н. М. Пляскач  абяцае працаваць так, каб пакінуць часцінку сябе  ў сэрцы кожнага вучня.

  Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама В.С. Ціхановіч прадставіў   ўвазе прысутных панарамны даклад аб стане вучэбна-выхаваўчага працэсу  ў раёне, акрэсліў перспектывы  на будучае. Свае меркаванні наконт павышэння якасці адукацыі і выхавання выказалі не толькі педагогі. Аб сумеснай рабоце ўстаноў адукацыі па ахове жыццядзейнасці дзяцей,  прафілактыцы правапарушэнняў і захаванні вучнямі заканадаўства гаварылі пракурор раёна У.І. Гук, начальнік ДАІ РАУС А.Б. Мандзік, намеснік начальніка РАНС Дзм.В. Семянюк, бо толькі сумеснымі намаганнямі можна выхаваць  гарманічна развітую асобу.

Лепшыя педагогі раёна былі адзначаны дыпломамі і граматамі. Былі вызначаны лепшыя ўстановы адукацыі ў розных намінацыях.

Вынікі канферэнцыі падвяла намеснік старшыні райвыканкама Т.М. Мурына. Таіса Мікалаеўна з задавальненнем     адзначыла, што раён зрабіў значны крок наперад  у развіцці сістэмы адукацыі, умацавалася матэрыяльна-тэхнічная база некаторых устаноў адукацыі. Але праблема якасці застаецца актуальнай і зараз, гэта асноўны крытэрый работы сістэмы адукацыі. Ёсць некаторыя праблемы ў рабоце з неблагана-дзейнымі сем”ямі, на гэтым варта сканцэнтраваць асаблівую ўвагу. Таіса Мікалаеўна падажала педагогам здароўя, творчасці, энергіі, а маладым -- не расчаравацца ў выбранай прафесіі.

  Прыемна ўразілі ўдзельнікаў канферэнцыі сваімі музычнымі  здольнасцямі  маленькія  артысты — выхаванцы дзіцячага сада №1 і №3. Іх канцэрт даставіў  усім нямала хвілін асалоды, а за свае вершы і песні маленькія таленты  за-служылі не толькі шчырыя апладысменты, але і поўную карзіну з цукеркамі.

Лепшыя педагогі раёна былі адзначаны дыпломамі і  граматамі. Вызначаны лепшыя ўстановы адукацыі  ў розных намінацыях.

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

На снимке: делегация Милевичского д/с-СШ: учитель физкультуры         Е. В. ЕВСЕЙЧИК, заместитель директора по воспитательной работе Л. Н. КИСЛАЯ, директор школы Т. В. ЛОЗКО, заместитель директора по учебной части С. М. АСТЮКЕВИЧ (слева направо).


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио