Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

У хлебароба ўсе справы важныя

У хлебароба ўсе справы важныя01 ноября 2010 — 10:00

Віталій Анатольевіч Тур працуе ў СВК “Азяранскі” на трактары “Джон-Дзір”. Ужо толькі гэта сведчыць аб тым, што механізатар ён працавіты і да тэхнікі неабыякавы, бо абы-каму такую высокапрадукцыйную тэхніку наўрад ці давераць.

Віталій Анатольевіч давер кіраўніцтва сельгаскааператыва імкнецца апраўдваць добрай работай. У яго, па сутнасці, дзве  важныя справы – сяўба і ворыва. І на адной, і на другой рабоце механізатар імкнецца працаваць з поўнай аддачай.   У час веснавой сяўбы В. А. Тур быў сярод лепшых у раёне. Нядаўна завяршылася сяўба азімых збожжавых. На рахунку Віталія Анатольевіча  1 136 гектараў засеянага азімага кліна. Калі ўлічыць, што азімымі ў гаспадарцы занята  1 890 гектараў, то атрымліваецца, што набытак працавітага механізатара -- лепшы ў кааператыве і, напэўна, адзін  з лепшых сярод яго калег на Мастоўшчыне.

Зараз В. Тур заняты на ворыве. І тут  яму няма роўных у гаспадарцы. Васьмікорпусным плугам ён узорвае за дзень  па 40 і  нават болей гектараў палетка.

На здымку: механізатар СВК “Азяранскі” Віталій Анатольевіч ТУР.

Тэкст і фота  М. ПАВЯДАЙКІ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: