Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

У дзень ведаў свята вуліцы адзначалі жыхары вуліцы Міра аграгарадка Курылавічы

У дзень ведаў свята вуліцы адзначалі жыхары вуліцы Міра аграгарадка Курылавічы04 сентября 2019 — 14:12

Вуліца Міра – найстарэйшая вуліцы аг. Курылавічы. Яна вядомая яшчэ з сярэдзіны 19 стагоддзя, калі ўпаміналася вёска Курылавічы. Праз яе праходзіць дарога на Масты, Гродна, Дзярэчын, Слонім.

І вось у нядзельку святочным днём сабраліся жыхары і госці вуліцы Міра каля старога векавога дуба. Сабраліся, каб паслухаць добрыя песні, пагаманіць па-суседску і весела правесці вольны час. Свята адкрыла стараста аг. Курылавічы, жыхарка вуліцы Міра Галіна Рыгораўна Саўчук.

Вуліца адметная тым, што тут размясціліся шматлікія ўстановы аг. Курылавічы: лясніцтва, пошта, магазіны, участковая бальніца, аптэка, царква, дом культуры. Са святам прыхаджан прывітаў айцец Мікалай. Ён пажадаў усім міра і дабра, жыць у дружбе і з верай.

Ад Курылавіцкай участковай бальніцы з віншаваннем выступіў галоўны ўрач Канстанцін Аляксандравіч Фурдзік, ад Курылавіцкага лясніцтва –Сяргей Міхайлавіч Місевіч. Са святам усіх павіншавала дэпутат Курылавіцкага сельскага Савета Марына Міхайлаўна Місевіч.

Цёплымі словамі і добрымі песнямі віншавалі старэйшых жыхароў вуліцы Міра Шарай Алену Кліменцьеўну і Дземянкову Таццяну Паўлаўну, якія адзначаюць у гэтым годзе свой 90-гадовы юбілей.

На вуліцы Міра пражывае найбольш маладых сем’яў аграгарадка: Мілюк, Халопік, Пархоменка, Канстанчук, Прэдка. Слаўная вуліца Міра і мнагадзетнымі маці: Завадская Л.С., Крупіца І.У., Куршук М.У., Шагун Л.В., Ясевіч І.І., Бялт Н.І., Шалесная В.А., Гукала С.П., Пужаль Н.С., Касіла А.С., Дземянкова Т.П., Войцік В,Ф., Пачабыт Ф.В., Цярэшка І.П.

Ад імя ўсіх настаўнікаў, якія жывуць па вуліцы Міра, выступіла настаўніца, жыхарка вуліцы Міра Раіса Цімафееўна Біч, якая ў гэтым годзе адзначае 50-годдзе пачатку сваёй настаўніцкай дзейнасці.

Як няма схожых адзін на аднаго людзей, так няма ў нашым аграгарадку схожых вуліц. З кожным годам харашэе і квітнее вуліца Міра, прыгажэюць яе дамы і падворкі.  Лепшымі дамамі ўзорнага парадку і дабрабыту на вуліцы Міра лічацца: Гайдаш Г.І., Шалесная В.А., Бялт Н.І., Халопік М.Г., Сідорка У.Т., Пужаль Я.П., Садоўскі А.М., Прыходзька М.А.., Баран А.Р., Тоўсцік Л.К., Лупач С.В., Касіла В.В.

Для ўсіх жыхароў вуліцы Міра і гасцей музычныя віншаванні дарылі ўдзельнікі мастацкай самаддзейнасці Курылавіцкага цэнтра вольнага часу і культуры.

 

 

Г. САЎЧУК,

жыхарка вул. Міра аг. Курылавічы                   


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио