Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеГод малой родиныГод малой родиныСельская жизньСельская жизньСоциумПрофсоюзная жизньБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНаш край

У добры шлях, хлебароб! У ААТ “Чарлёна” адбыліся зажынкі

У добры шлях, хлебароб! У ААТ “Чарлёна” адбыліся зажынкі12 июля 2019 — 16:36

Ёсць нешта магічнае у гэтым абрадзе, які сімвалізуе шчодрасць зямлі, сялянскі дабрабыт, радасць ад збору вырашчанага сваімі рукамі ўраджаю. У пятніцу на вялікім полі ля вёскі Дубраўляны сабраліся лунненскія хлебаробы, ўсе ўдзельнікі жніва. Роўненка ў рад былі выстраены камбайны, аўтамабілі і іншая тэхніка, якая прыме ўдзел у зборы ўраджаю. Павіншаваць са святам хлебаробаў прыехалі артысты з Глядавічскага сельскага клуба.

 Абрад “Зажынкі” прайшоў па ініцыятыве дырэктара сельгаспрадпрыемства Анатоля Свістуна, пры актыўным удзеле яго намесніка па ідэалагічнай рабоце Казіміра Гойліка і старшыні прафсаюзнай арганізацыі Людмілы Вілюновай. У свяце прыняў удзел старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Мятлюк. Людзі сабраліся, каб па старадаўняму звычаю атрымаць благаславенне на ўборку ураджаю, каб яна прайшла паспяхова, а ураджай парадаваў хлебароба.

– Мы ўклалі шмат працы ў тое, каб на палях гаспадаркі вырас багаты ўраджай, – сказаў Анатолій Канстанцінавіч, вяртаючыся да хлебаробаў. – Вы старанна працавалі на сяўбе і на доглядзе пасеваў. Зараз неабходна хутка і без страт убраць ураджай. Радуе ваш добры настрой на прадстаячую кампанію і тое, што тэхніка своечасова і якасна была падрыхтавана да жніва. Ёсць усе падставы спадзявацца, што ў нас усё атрымаецца, мы своечсова і без страт убяром ураджай. У добры шлях, хлебаробы!

З пачаткам жніва павіншавалі хлебаробаў настаяцель праваслаўнага прыходу Іаанна Прадцечы аграгарадка Лунна айцец Аляксандр і настаяцель касцёла Святой Ганны гэтага ж аграгарадка ксёндз Люцыян. Яны прачыталі малітвы, прысвечаныя зажынкам. Айцец Аляксандр асвяціў людзей і тэхніку.

Вельмі цікава прайшоў абрад зажынак у выкананні народнага ансамбля народнай песні “Багатуха” Глядавіцкага сельскага клуба. Самадзейныя артысты спявалі пра зямлю-карміцельку, сялянскую працу, хлебную ніву, сваю малую радзіму. Па народнаму звычаю з песнямі яны і зажалі першы сноп. Яго ўручылі галоўнаму аграному гаспадаркі Аляксандру Каляцінскаму. Аляксандр Валянцінавіч падзякаваў жнейнікаў, пажадаў усім удзельнікам жніва плённай працы. 

Сяргей Сяргеевіч падзякаваў жнейкаў, пажадаў усім удзельнікам жніва плённай працы.

Камбайнеры і вадзіцелі атрымалі папкі з надпісам “Ураджай-2019”. У іх знаходзілася ўся патрэбная дакументацыя па аплаце працы, бяспечнай і плённай рабоце на жніве.

С. ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио