Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

У Азёрках ёсць маладыя таленты

01 июня 2011 — 10:00

Вучням Азёркаўскай школы давялося абараняць гонар Гродзенскай вобласці на рэспуб-ліканскім конкурсе фальклорных калектываў “Маладыя таленты Беларусі”, які праходзіў у нацыянальным аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. З гэтага конкурсу вучні прывезлі дыплом III ступені.

Аказваецца, і ў нашай школе вучацца вельмі здольныя і таленавітыя дзеці. Месяц штодзённай напружанай працы і рэпетыцыі не прайшлі дарэмна. Наш фальклорны калектыў “Вяснянка” падрыхтаваў на конкурс два абрады: “Гуканне вясны” і “Вялікдзень”. Калі мы ехалі на конкурс і амаль на працягу ўсяго шляху спявалі народныя песні, што вельмі прыемна здзівіла і ўразіла вадзі-целяў аўтобуса, бо апошнім часам моладзь захапляецца іншай музыкай.

Конкурс быў прадстаўнічым і сур’ёзным. Выступленні ацэньвала  кампетэнтнае прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі вучоныя-этно-графы і фалькларысты, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь, салістка дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі. Для нашых вучняў і настаўнікаў – вялікі гонар сустрэцца з такімі людзьмі.

Гэты конкурс даў магчымасць дзецям далучыцца  да цікавай і прыгожай гістарычнай і культурнай спадчыны свайго народа, адчуць сваю адказнасць за ўсё, што адбываецца навокал. І самае галоўнае, што дзеці ўпэўніліся ў сваіх сілах, здольнасцях і маглі самасцвердзіцца. Мы шчыра ўдзячны ўсім тым, хто нам дапамог падрыхтавацца і не пабаяўся адправіць на такі прадстаўнічы конкурс. Гэта раённы цэнтр пазашкольнай работы і яго  метадыст Зоя Пятроўна Бакланская, аддзел адукацыі Мастоўскага райвыканкама і яго метадыст Алена Эдмундаўна Дулеўская, аддзел культуры – усе яны пастараліся, каб наш калектыў выступіў паспяхова і выглядаў дастойна.

Р. ДРАВІЦА,намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Азёркаўскай сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио