Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
70
АктуальноМестное управление и самоуправлениеСоциумОбщественная жизньКультура и история75 лет освобождения БеларусиКультура и история75 лет Гродненской областиБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНаш край

У аграгарадку Лунна адкрыта мадэрнізаванае аддзяленне сувязі

У аграгарадку Лунна адкрыта мадэрнізаванае аддзяленне сувязі12 апреля 2019 — 10:32

На Мастоўшчыне адбываецца шэраг знакавых падзей, прысвечаных 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка – фашыскіх захопнікаў і 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. Адно з іх – адкрыццё Лунненскага аддзялення паштовай сувязі ў абноўленым будынку.

– Яшчэ чатыры гады назад, калі я быў у аграгарадку Лунна, паабяцаў, што мы знойдзем для гэтага аддзялення сувязі новы будынак, зробім там шыкоўны рамонт і людзі будуць працаваць у зусім іншых умовах, – сказаў дырэктар Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белпошта” Іван Пратасевіч. – Ажыццявіць намечанае дапамаглі старшыня Мастоўскага райвыканкама Юрый Валяваты і кіраўніцтва Гродзенскага прадпрыемства “Фармацыя”, у чыім будынку зараз будзе працаваць мадэрнізаванае аддзяленне паштовай сувязі. Прыемна, што зроблена гэта ў год значных юбілеяў у краіне і вобласці.

Дзень адкрыцця аддзялення стаў для жыхароў Лунна сапраўдным святам, кожны ж карыстаецца яго паслугамі. Размяшчацца яно будзе ў цэнтры аграгарадка, у вялікім доме даўнейшай забудовы. На мерапрыемства прыбыў аркестр духавой музыкі з Гродна, вакальная група народнага ансамбля “Ярыца”.

– Адкрыццё ў Лунна мадэрнізаванага аддзялення паштовай  сувязі – знакавая падзея для нашага раёна, – сказаў намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Міхаіл Жук. – Цяпер ёсць магчымасць аказваць насельніцтву паслугі на якасна новым узроўні, так як гэтага патрабуе час.

На свята прыбылі ветэраны паштовай  сувязі Ганна Дзяніска і Таісія Казак, якія закладвалі фундамент паспяховага развіцця паштовай сувязі на Мастоўшчыне. Таісія Васільеўна была першым начальнікам аддзялення паштовай сувязі ў Лунна.

– Работа паштавіка – вельмі складаная, – сказала Ганна Францаўна, – трэба быць вельмі адказным і адданым сваёй справе, уважлівым і добразычлівым да людзей. Мы зайздросцім цяперашняму пакаленню паштавікоў, якія маюць добрае тэхнічнае аснашчэнне. У нас калісьці былі толькі лічыльнікі, потым з’явіўся калькулятар. Але як раней, так і зараз трэба хутка і якасна абслугоўваць наведвальнікаў, памятаць, што ты працуеш для людзей.

Пад гукі духавога аркестра Іван Пратасевіч і Міхаіл Жук разразаюць чырвоную стужку ля ўваходу ў аддзяленне сувязі. У знак міру і дабрабыту яны выпускаюць у неба галубоў – сімвалаў поштовай сувязі.

Затым госці і мясцовыя жыхары пабывалі ў аддзяленні сувязі. Тут прыгожа, утульна, створаны ўсе неабходныя ўмовы работы для паштавікоў  і  наведвальнікаў. Некаторыя з іх зрабілі тут першыя плацяжы. Начальнікам аддзялення сувязі працуе Таццяна Пальчэўская, аператарам – Інна Кот, паштальёнам – Марыя Паўшок.

Пракаменціраваць падзею мы папрасілі начальніка Мастоўскага ўчастка паштовай сувязі Антаніну Кулік.

– Мадэрнізаванае аддзяленне паштовай сувязі дазволіць забяспечыць паслугамі паштовай сувязі і непрофільнымі паслугамі жыхароў аграгарадка, – сказала Антаніна Мечаславаўна. – Для зручнасці наведвальнікаў у кліенцкай зале будуць  працаваць два аперацыйных акна. Тут насельніцтву будуць аказваць шырокі пералік паслуг: выплата пенсій і дапамог, прыём грашовых пераводаў, падпіскі на газеты і часопісы, адпраўка паскоранай пошты EMS  і іншае. Нашы наведвальнікі змогуць таксама ажыццяўляць розныя плацяжы: пагашаць крэдыты банкаў, аплачваць камунальныя паслугі, паслугі сотавай сувязі, страхавання. Тут таксама можна зняць наяўныя грошы і папоўніць рахункі пластыкавых банкаўскіх картак без аплаты камісіі. Можна набыць шырокі асартымент тавараў паўсядзённага попыту, а таксама заказаць у паштовым інтэрнет-магазіне.

С.ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара



Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио