Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеГод малой родиныГод малой родиныКультура и историяКультураБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНаш край

У аграгарадку Харціца прайшло масленічнае свята з блінамі і гульнямі

У аграгарадку Харціца прайшло масленічнае свята з блінамі і гульнямі03 марта 2019 — 21:39

Араматнымі, смачнымі блінами  сустракаў  у нядзелю аграгарадок  Харціца гасцей масленічнага свята. Нават не верылася, што столькі іх розных відаў  могуць прыгатаваць умелыя гаспадыні. А як умела і прыгожа можна іх аздобіць! Багатая і прыгожая народная традыцыя сустракаць Масленіцу існуе ў гэтых мясцінах.

Ганаровымі гасцямі свята сталі намеснік старшыні райвыканкама Марына Давыдзік і загадчык сектара культуры Анастасія Палуйчык.

Спачатку ўдзельнікі свята знаёміліся з мастацтвам харціцкіх гаспадынь на выстаўках, а ў час прадстаўлення  бліны маглі паспрабаваць усе жадаючыя. Але для гэтага трэба было перамагчы ў гульні, адгадаць загадку, стаць лепшым у конкурсе, якіх у гэты дзень было вельмі шмат. Людзі весяліліся, цікава адпачывалі,  сустракалі Масленіцу, а разам з ёю і вясну.

Вельмі яркім і запамінальным было тэатралізавае прадстаўленне, з якім выступілі харціцкія артысты. Былі тут і традыцыйныя народныя персанажы: Скамарохі, Аліна і Акуліна, Баба Яга, Зіма, Вясна, былі і новыя Матрона, Глаша, Цыганка ды іншыя. Артысты захавалі старадаўнія матывы народнага свята, аднак прадстаўленне зрабілі па-новаму, так што і дзецям і дарослым было вельмі цікава.

У Харціцу на свята прыехалі таксама артысты  з Гудзевіцкага і Дубненскага цэнтраў вольнага часу  і культуры. Сумесна яны выступілі з цікавай канцэртнай праграмай, падрыхтаванай да свята. Многія з прысутных бралі ўдзел у карагодах і  гульнях. Гудзевіцкія артысты падрыхтавалі таксама гульневую праграму.

Каб усе жадаючыя маглі трапіць на свята, яно ладзілася на вуліцы. Дзень быў сухі, адносна цёплы. А ў фае з карысцю правесці вольны час запрасілі дзяцей. Тут перад імі выступіў узорны кукальны тэатр “Пятрушка”, можна было пагуляць у розныя гульні, зрабіць аквагрым і многае іншае. Дзеці ахвотна выкарысталі такую магчымасць.

Мы пацікавіліся ва ўдзельнікаў свята ці спадабалася ім гэтае мерапрыемства. Брала удзел у конкурсах і пачаставалася блінамі Вольга Летунова. Вольга Паўлаўна шмат гадоў узначальвала Дубненскую ўстанову культуры і неаднаразова арганізоўвала народныя святы і гулянні.

У Харціцы умеюць праводзіць святы шырока, з размахам, умеюць іх і падрыхтаваць, каб было цікава кожнаму, хто прыйшоў сюды. Яны ведаюць народныя традыцыі, умела іх захоўваюць і прапагандуюць у сваёй творчасці. Паглядзіце навокал: смех, гоман, ва ўсіх добры настрой. А тое, што у свяце прынялі удзел артысты з аграгарадкоў Дубна і Гудзевічы, толькі прыдало яму размах і непаўторнасць.

– Я прыехала са Скідаля у Харціцу да сваёй бабулі Наталлі,- сказала Дар'я Карэвік. –  Паглядзіце як цікава мая бабуля выступае. Я і не чакала, што ў Харціцы будзе  такое прыгожае свята. Зрабіла сабе фотаздымкі на памяць.

Таццяна Лазарэнка з’яўляецца вядучай дзіцячага ўзорнага тэатра “Пятрушка”.

– Мне вельмі спадабаліся харціцкія гледачы, многія на наш спектакль “Блін з гарчыцай” прыйшлі разам са сваімі мамамі,- сказала яна. – Як яны нам бурна апладзіравалі, як весяліліся і перажывалі за герояў казкі! Прыемна выступаць у такой   абстаноўцы.

У вольны час мы прымалі ўдзел у свяце, удзельнічалі ў розных конкурсах і забавах. Было вельмі цікава!

С.ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара




Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио