Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Тыдзень "Знакамітыя землякі" праходзіць у Мастоўскім раёне

Тыдзень 'Знакамітыя землякі' праходзіць у Мастоўскім раёне04 октября 2017 — 08:31

 

З 2 па 8 кастрычніка на Мастоўшчыне праходзіць тыдзень “Знакамітыя землякі”, заключным мерапрыемствам якога стане гала-канцэрт, што адбудзецца ў раённым цэнтры культуры ў нядзелю, 8 кастрычніка, у 13.00 гадзін.

 

А на працягу бягучага тыдня жыхары і госці Мастоўскага раёна маюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам неардынарных асоб, творцаў, што нарадзіліся на нашай прынёманскай зямлі. Ва ўстановах культуры праходзяць сустрэчы і выстаўкі, літаратурныя вечары і канцэрты, краязнаўчыя падарожжы і гадзіны паэзіі, прысвечаныя творчасці і памяці “мастоўскага дударыка”, кампазітара Яўгена Канстанцінавіча Петрашэвіча, актрысы і рэжысёра Любов Іванаўны Мазалеўскай,  мастака Аляксея Пятровіча Багустава і інш. 

 

2 кастрычніка ў раённай бібліятэцы адбылося адкрыццё тыдня "Знакамітыя землякі".

3 кастрычніка ў музеі "Лес і чалавек" была адкрыта выстаўка мастака Дзмітрыя Іваноўскага, на якой прысутнічаў яго брат Мікалай Іваноўскі. 



Падчас заключнага гала-канцэрта ў фае раённага цэнтра культуры будзе арганізавана кніжная выстаўка. Тут жа можна будзе пазнаёміцца з работамі майстроў раённага цэнтра рамёстваў.


У канцэрце прымуць удзел: вядомы ў Гродзенскай вобласці педагог, кампазітар, кіраўнік народнага ансамбля “Лявоны” з г.Воранава Аляксандр Мацюк, нашы мастоўскія паэтэсы Зінаіда Біліда і Галіна Васілеўская, таленавітыя маладыя выканаўцы Мастоўшчыны і, безумоўна, народны ансамбль народнай песні “Ярыца”. Прагучаць музычныя творы, напісаныя нашымі землякамі, і іншыя вядомыя кампазіцыі.



Н.ШЭЎЧЫК

 

Фота Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио