Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Творчыя экспедыцыі “Экалагічнага дыліжанса”

Творчыя экспедыцыі “Экалагічнага дыліжанса”02 сентября 2015 — 10:00

 Лета - цудоўная пара, яна дае дзецям  магчымасць выдатнага  вясёлага адпачынку, які  спалучаецца з атрыманнем  карысных ведаў. Лепшы спосаб зрабіць  адпачынак яркім, карысным, незабыўным  -  адправіцца ў  цікавае падарожжа. Дзіцячы аздараўленчы эколага-біялагічны лагер “Сонейка”  ДУА  “Пескаўскі  вучэбна-педагагічны  комплекс дзіцячы  сад – сярэдняя  школа” з першых дзён лета  ператварыўся ў  творчую экспедыцыю. Выхаванцы лагера трапілі ў Берэндзеева  царства, размеркаваліся па атрадах: княства “Экаландыя” і  княства “Амазонія”. Берэндзеі – старажытныя  плямёны, якія жылі ў лясах у згодзе з прыродай, пакланяючыся Духу Прыроды.

Таксама як жыхары старажытных плямён з’яўляліся клапатлівымі гаспадарамі  свайго лесу, так і выхаванцы лагера імкнуліся стаць гаспадарамі  свайго “царства”. Кожны атрад  меў свой дыліжанс , на якім рабяты  падарожнічалі  штодзённа, здзяйснялі  добрыя справы, рабілі  адкрыцці, праводзілі эксперыменты, даследаванні. Рэалізацыя  праекта прадугледжвала падарожжа ў пяці накірунках-экспедыцыях: “У здаровым целе-здаровы дух!”, “Сцяжынкамі  продкаў”, “Крэатыў - гэта  выдатна”, “Эўрыка! Веды-сіла”, “Цярпенне і праца-стваральнікі прыгажосці”. У кожным накірунку сканцэнтраваны мерапрыемствы, якія дапамагалі рабятам раскрыць свае таленты, набыць веды. Гэта конкурс “Калейдаскоп талентаў”, інтэлектуальная  гульня “Паласаты шлагбаум”, экамарафон “Край мой родны”, майстар-клас “Чароўны пэндзаль”, спартыўныя спаборніцтвы “Малыя алімпійскія гульні”, інтэрактыўная гульня “Лесвіца  здароўя”.

Кожны дзень у лагеры быў тэматычны. Што-дзённая экалагічная разведка пад кіраўніцтвам “Калабкоў” садзейнічала выяўленню праблем  у мясцовых экасістэмах, стварэнню спрыяльных умоў для выпрацоўкі ў рабят адпаведнага стэрэатыпу паводзін у прыродзе, набыццю вопыту і авалодванню навыкамі ў справе аховы і паляпшэння навакольнага асяроддзя. Выкарыстоўваліся экалагічныя сюжэты і сітуацыі, праводзіліся экалагічныя прагулкі, арганізоўваліся  практычныя і эколага-выхаваўчыя справы па праграме  “Зялёныя школы”.

 Падчас экспедыцыі праводзіліся акцыі “Спыніся: небяспечныя звычкі”, “Мы за шчаслівае жыццё”, конкурс “Лато бяспечнасці”, ролевая гульня “Абарона крэпасці здароўя”, арт-фолк “Здаровы будзеш - усё  здабудзеш”. На працягу работы лагера  “Папялушкі”  сачылі за чысцінёй у атрадных пакоях, сталоўцы і на прышкольнай тэрыторыі.

У працяг рэалізацыі рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “ Дзякуй салдатам  Перамогі за тое, што не ведаем вайны”, прысвечанай 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў Дзень Памяці. Выхаванцы наведалі помнік загінуўшым землякам у аграгарадку Пескі, правялі працоўную аперацыю па добраўпарадкаванню тэрыторый, разведку добрых спраў   “ Памяць у граніце” на мясцовых могілках .

Незабыўнае ўражанне пакінула наведванне Жыровіцкага Успенскага манастыра, яго маляўнічая аб’ёмна-прасторавая  кампазіцыя  і выразны сілуэт. Цікавай была экскурсія  па тэрыторыі манастыра. Сынкавіцкая царква-крэпасць – помнік абарончага дойлідства ўразіла сваёй магутнасцю і веліччу.

Падчас наведвання музея “Лес і чалавек” рабяты пазнаёміліся  з народнымі промысламі Мастоўшчыны, асаблівую ўвагу дзяцей прыцягнуў ткацкі станок (кросны), на якім выраблялі тканіну для адзення. Панарама “Прырода Мастоў-шчыны” зацікавіла  разнастайнасцю прадстаўленых жывёл і птушак. Цікавую інфармацыю атрымалі аб мастоўскім  дрэваапрацоўчым прадпрыемстве «Мастоўдрэў».

“Экадыліжанс” расчыніў дзверы ў свет дзікай прыроды юным эколагам, усім творчым асобам. І хоць канікулы яшчэ не скончыліся,      удзельнікі праекта ўжо з нецярпеннем  чакаюць наступных канікул, каб адправіцца ў новыя займальныя падарожжы.

Т. РАГАЦЭВІЧ,намеснік дырэктара  ДУА «Пескаўскі вучэбна-педагагічны  комплекс дзіцячы  сад-сярэдняя школа» 



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: