Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизнь

Тры белыя пушыстыя казы...

Тры белыя пушыстыя казы...10 января 2015 — 10:00

 Згодна  з Усходнім календаром,  наступіўшы 2015 ­­ год Казы.  Марыя Аляксееўна  Ерчык з вёскі Касілы нарадзілася  ў год Казы, яе сын Аляксандр ­­ таксама. Можа, па­гэтаму ў іх абодвух асаблівыя адносіны , любоў  і павага да гэтай жывёліны. Зараз  у хляве іх радуюць і абдорваюць малаком, сырам і нават маслам  тры белыя прыгожыя козачкі ­­ Белка, Малышка і Бялянка. Каля трох літраў малака надойвае гаспадыня ад іх  штодзённа, летам   мяркуе мець больш.

 А яшчэ на  гэтым вясковым падворку мірна  коршкаюцца куры, разгульваюць, перавальваючыся з нагі на нагу, качкі, бегаюць чатыры каты,  два сабакі, у  хляве рохкаюць свінні.

  -- ­­Раней, калі быў жывы муж, мы  трымалі  ў гаспадарцы карову, а то і дзве. З каровай  сёння  ўпраўляцца цяжка.  А каза ў нас  з’явілася параўнальна нядаўна, тры гады назад.  Мяне ўгаварыла яе набыць сястра Алена, яна ж і падарыла мне  прыгажуню Белку.  Праз год яна нарадзіла  аж трое казлянят. Белка вельмі прывязана да нас. Варта толькі паклікаць яе  па імені, як яна  тут жа бяжыць на  голас. Такой вернасці ад казы я і не чакала. 

А з нашым сабакам Валетам яны былі сябрамі, якіх вадой не разліць. Яны мяне і суседа нашага ўдваіх  заўсёды суправаджалі да аўталаўкі і назад.  На жаль, Валет ужо памёр, а   Белка  яшчэ доўга сумавала па сваім сябры, ­­ -- ахвотна расказвае Марыя Аляксееўна  пра сваіх любімцаў.

  Малаком, сырам і маслам козы частуюць не толькі гаспадыню. Малако Марыя Аляксееўна ахвотна  прапаноўвае  дзецям, асабліва тым, у каго алергія на малако каровы. Спецыяльна, каб пасмакаваць дыетычнае і карыснае  для здароўя  казінае малако,  у Касілы прыяджаюць гарадскія ўнукі.

  --  ­­Вядома,  да казінага малака і прадуктаў з яго трэба прызвычаіцца. Сыры  і масла не такія  тлустыя, як з каровінага малака і саладкаватыя на смак, ­­ працягвае расказваць гаспадыня. ­­ Сёння многія вяскоўцы ў сілу свайго  ўзросту пазбывалі кароў, але,  не прывыкшы, каб у хляве было пуста, некаторыя  набылі ўзамен коз,  іх утрымліваць значна  прасцей, чым кароў.

   Народжаная ў год Казы  Марыя Аляксееўна лічыць, што ён будзе для яе спрыяльным. Астролагі  таксама мяркуюць, што ў параўнанні з годам Каня год Казы абяцае быць больш спакойным і размераным,  таму што Каза  мірная жывёліна, хоць часам бывае  ўпартай.  Характар у Казы складаны, як у любой  жанчыны. Яна міралюбівая і агрэсіўная, сентыментальная і непрадказальная, лянівая і прагматыная адначасова. Але гэта не значыць, што з Казой  нельга ладзіць спраў. Усё будзе ў парадку, калі вы  пастараецеся  ўлічваць яе асаблівасці і будзеце  ёй дагаджаць.  Перш за  ўсё, Каза ­­ вялікая эстэтка, у яе добры густ і  многа артыстызму. У фаварытах у яе стане любы, хто стварае цудоўнае.

   Мірны характар Казы  не дазваляе ёй садзейнічаць ваенным канфліктам, яна шчыра вітае любыя спробы падпісаць мірны дагавор.  І ў той жа час глабальныя пагадненні сусветнага маштабу яе, як і многіх  жанчын, не вельмі цікавяць. Наогул, да  ўсіх дамоўленасцей Каза адносіцца  з незвычайнай лёгкасцю:  яна можа забыць аб прызначанай сустрэчы, перамяніць  умовы . Але і сама Каза не пакрыўдзіцца на вашу неабавязковасць.

Капрызны нораў апякункі  наступіўшага года  абяцае нестабільнасць у самых разнастайных сферах жыцця, так што сумаваць не давядзецца.  На год Казы  заўсёды выпадае мноства не вельмі значных, але цікавых падзей, якія так упрыгожваюць наша жыццё.            

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио