Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодежьМолодежь Мостовщины

Трапна сказаць, прыгожа звязаць і добра заспяваць...

Трапна сказаць, прыгожа звязаць і добра заспяваць...15 декабря 2014 — 10:00

Усё гэта пад сілу дзевяцікласніцы Гудзевіцкай гімназіі Вользе Рэйшаль. У гэтым годзе, як, дарэчы, і летась, яна стала прызёрам раённага этапа алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і працоўнаму навучанню. Сціплая і ў той жа час актыўная і ініцыятыўная, безадказная, вельмі старанная.  Яна ўмее працаваць рупліва і ў хуткім тэмпе. Так пра адну з лепшых сваіх вучаніц – Вольгу Рэйшаль – расказваюць настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ніна Лявонцьеўна Славута і настаўніца працоўнага навучання Наталля Уладзіміраўна Дзямбіцкая.

Дзякуючы вопыту, ведам і энтузіязму педагогаў, а таксама мэтанакіраванасці і творчым ідэям Вольгі, і ўдаецца дасягнуць поспеху. Пэўную дапамогу дачцэ аказвае і маці Лілія Іосіфаўна Рэйшаль, якая працуе загадчыцай Гудзевіцкай бібліятэкі – цэнтра нацыянальнай культуры.

Цікавімся ў дзяўчыны, чым прываблівае яе беларуская мова.­­--  Зараз беларуская мова ўсё больш выцясняецца з ужытку. Крыўдна, што яе, спеўную і мілагучную, за рэдкім выключэннем, можна пачуць толькі на ўроках. І, тым не менш, я лічу, што мы павінны дасканала ведаць сваю родную мову. Асабіста для мяне гэта важна, ­­ -- зусім па­даросламу абгрунтоўвае сваю прыхільнасць Вольга.

­­ -- А ці ведаеш ты, што азначае тваё прозвішча Рэйшаль? Можа, займалася даследаваннямі яго паходжання? – задаём наступнае пытанне нашай субяседніцы.

­­--  На самой справе, не такія глыбокія, як хацелася б, аднак ведаю, што прозвішча Рэйшаль паходзіць з замежнай мовы. Прынамсі, у нямецкай яно азначае “багач”. Пры знаёмстве, у людзей заўсёды ўзнікаюць пытанні пра маё незвычайнае прозвішча, у тым ліку, і пра правапіс. Я ганаруся сваім прозвішчам, яно мне падабаецца, ­­ -- быў адказ дзяўчыны.

З размовы мы даведаліся,  што Вольга ўмее не толькі трапна выказаць сваю думку, але і змайстраваць надзвычайную рэч уласнымі рукамі. Як, напрыклад, пано з кветак, выкананае кручком – хатні праект для алімпіяды па працоўнаму навучанню.

А яшчэ дзевяцікласніца наведвае заняткі ў музычнай школе па класу фартэпіяна. Гэтае захапленне дапамагае дзяўчыне развіць свае творчыя здольнасці, далучыцца да свету вечнага і цудоўнага. Таксама гэта добрая падмога ў час шматлікіх мерапрыемстваў і канцэртаў, актыўнай удзельніцай якіх з’яўляецца наша юная суразмоўца.

Вось такая яна – Вольга Рэйшаль. Дарэчы, далёка не першы год яе фотаздымак, у ліку іншых актыўных і ініцыятыўных гімназістаў,  упрыгожвае стэнд Гудзевіцкай гімназіі пад назвай “Наш гонар”.Н.ШЭЎЧЫК

На здымку: ганарацца сваёй вучаніцай Вольгай РЭЙШАЛь настаўніца беларускай мовы і літарутуры Н. Л. СЛАВУТА і настаўніца працоўнага навучання       Н. У. ДЗЯМБІЦКАЯ. Фота С.ЗВЯРОВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: