Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультура

Тканыя дзівосы з Гудзевіч

Тканыя дзівосы з Гудзевіч07 июня 2017 — 14:57

 

З 9 па 11 чэрвеня  2017г. Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей ладзіць летнюю школу “Майстэрня падвойнага ткацтва”.

 

Летняя школа - гэта месца сустрэчы ўсіх, хто займаецца ткацтвам, хто цікавіцца народнымі рамёствамі, хто любіць і шануе нашу народную спадчыну. Гэта сапраўднае свята для нашых майстроў, дзе яны  дзеляцца вопытам, расказваюць пра свае здабыткі, абменьваюцца думкамі і меркаваннямі.

 

На майстар-класах знаўцаў ткацкай справы ёсць магчымасць убачыць увесь працэс: снаванне асновы, запраўку кроснаў, тканне падвойнага дывана.

 

У рамах летняй школы адбудзецца конкурс “Тканыя дзівосы” на лепшы арыгінальны тканы сучасны выраб.

 

А ў суботнім вечарам 10 чэрвеня ўсіх удзельнікаў, гасцей і жыхароў Гудзевіч запрашаем на вечарыну традыцыйных танцаў пад гукі гармоніка і дуды.

 

 

Мастоўскі р-н., в. Гудзевічы,

вул. Цэнтральная, 7,

тэл. (801515) 38782, (375 29) 2838219

 

 

 

 

www.gudmuz.by

https://vk.com/event147469367

 

 

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Асобы, якія прымаюць удзел у працы летняй школы.

Кацярына Басінская - дырэктар Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея (Гудзевічы)

Вера Ігнатаўна Белакоз -  народны майстар (Гудзевічі)

Марына Камінская - кіраўнік  майстэрні “Ткацтва” мастацкай студыі “Суквецце талентаў” Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі (Гродна)

Алена Шунейка - метадыст музея ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” (Гродна)

Яўгенія Станіна - майстар па ткацтву (Гродна)

Аляксей Крукоўскі – акардыаніст, збіральнік традыцыйнай музыкі і танцаў (Мінск)

Алесь Жура – дудар, майстар музычных інструментаў (Гродна)

Андрэй Бароўскі – гарманіст (Гродна)



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: