Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСпорт и ТуризмСпортивная жизнь Мостовщины

Тэст здадзены

Тэст здадзены11 мая 2012 — 10:00

Паказваць добры рэзультат у “Тэсце Купера” (дзесяціхвілінным плаванні любым са спосабаў) можна ў самым розным узросце, перакананы ўдзельнікі  сёлетніх раённых спаборніцтваў па плаванню ў праграме спартакіяды працоўных. За перамогу змагаліся дзесяць каманд. Асобна вызначаліся месцы сярод мужчын і сярод жанчын. 

У мужчынскім заліку першым стаў прадстаўнік раённага таварыства выратавання на водах Міхаіл Марчык, які ў свае 50 гадоў праплыў 547 метраў. Яго брат-блізнюк Іван Марчык, які працуе на “Мастоўдрэве”, праплыў на 47 метраў менш і заняў другое месца. Работнік сельгаспрадпрыемства “Дубна” Дзмітрый Зяньковіч заняў трэцяе месца.

Сярод жанчын лепшай стала прадстаўніца “Мастоўдрэва” Таццяна Міхайленка. Другое месца заняла яшчэ адна прадстаўніца вышэйназванага прадпрыемства  Аляксандра Шанкевіч, на трэцім месцы – работніца сельгаспрадпрыемства “Дубна” Юлія Пяцэвіч.

Месцы ў агульнакамандным заліку размеркаваліся наступным чынам: першае месца ў “Мастоўдрэва”, другое - у сельгас-прадпрыемства “Дубна”, трэцяе месца занялі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

За першае месца каманда ўзнагароджана Кубкам, пераможцы атрымалі каштоўныя сувеніры ад раённага аддзела па фізкультуры, спорту і турызму.   А. ШВЯДКОНа здымку: пераможцы і прызёры раённага спаборніцтва па плаванню.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио